Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 1 лістапада 2017 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 13.10.2017 (пратакол № 18.6).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўненняў у рашэнні Агульных сходаў акцыянераў
ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7.3), 14.06.2017 (пратакол № 3.3).
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 30 кастрычніка 2017 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 1 лістапада 2017 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 30 кастрычніка 2017 года.