Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 29 жніўня 2017 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 04.08.2017 (пратакол № 14.3).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб узгадненні заключэння дагавора «Аб узаемадзеянні ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны універсітэт» і ААТ «ААБ Беларусбанк» пры падрыхтоўцы спецыялістаў».
- Аб актуалізацыі лакальных нарматыўных прававых актаў.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 25 жніўня 2017 года (уключна), а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 29 жніўня 2017 года па адрасе: г . Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата завяршэння прыёму бюлетэняў - 25 жніўня 2017 года.