Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у вочнай форме 14 чэрвеня 2017 года.
Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк»;
Пачатак правядзення сходу: 14.00;
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 13.30 да 13.45.
Парадак дня Агульнага сходу акцыянераў:
- Аб выбраннi членаў Наглядальнага савета Банка;
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнні Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7.3), ад 02.07.2017 (пратакол № 5.3);
- Аб актуалізацыі лакальных нарматыўных прававых актаў.
Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў Банка, складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 01.06.2017.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:
Для акцыянераў-юрыдычных асоб - службовага пасведчання кіраўніка (іншага сцвярджальнага дакумента) i дакумента, якi сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;
Для акцыянераў-фізічных асоб - дакумента, якi сведчыць асобу; для прадстаўнікоў - даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.
Інфармацыя па пытаннях парадку дня будзе даступная акцыянерам Банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, каб.415:
09.06.2017 – з 8.30 да 16.15;
12.06.2017-13.06.2017 – з 8.30 да 17.30.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 04 38.