Інфармуем, што 10 сакавіка 2017 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з пытаннем павесткі дня: «Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 570 491 288 галасамі, што складае 99,56 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу.
Па пытанні павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прынята станоўчае рашэнне.
Больш падрабязна з прынятым Агульным сходам акцыянераў рашэннем можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: + 375 17 309 04 08, + 375 17 309 11 23.