Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 10 сакавіка 2017 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 06.03.2017 (пратакол № 4).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключана наступнае пытанне:
1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 7 сакавіка 2017 года (уключна), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка пасля 10 сакавіка 2017 года па адрасе: г . Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата завяршэння прыёму бюлетэняў - 7 сакавіка 2017 года.