Інфармуем, што 20 верасня 2016 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з наступнымі пытаннямі павесткі дня:
- Аб унясенні змяненняў у дагавор аб узаемадзеянні ўстановы адукацыі і базавай арганізацыі пры падрыхтоўцы спецыялістаў, заключаны паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і УА «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання»;
- Аб унясенні змяненняў у дагавор аб узаемадзеянні ДУА «Мінскі фінансава-эканамічны каледж» з ААТ «ААБ Беларусбанк» пры падрыхтоўцы спецыялістаў;
- Аб скасаванні службы рэвізій.
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 573 425 642 галасамі, што складае 99,56 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голаса.
Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні.
Больш падрабязна з прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: + 375 17 309 11 23, + 375 17 309 04 08.