Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 20 верасня 2016 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 08.09.2016
(пратакол № 15.15).
У павестку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб уняснні змяненняў у дагавор аб узаемадзеянні ўстановы адукацыі і базавай арганізацыі пры падрыхтоўцы спецыялістаў, заключаны паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і УА «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання»;
- Аб унясенні змяненняў у дагавор аб узаемадзеянні ДУА «Мінскі фінансава-эканамічны каледж» з ААТ «ААБ Беларусбанк» пры падрыхтоўцы спецыялістаў;
- Аб скасаванні службы рэвізій.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 16 верасня 2016 года (уключна), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка, пасля 20 верасня 2016 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 16 верасня 2016 года.