Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 15 жніўня 2016 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.07.2016 (пратакол № 14).
У павестку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключана 2 пытанні:
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб зацвярджэнні Дапаўнення 2 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 12 жніўня 2016 года (уключна), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка, пасля 15 жніўня 2016 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 12 жніўня 2016 года.