Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 22 красавіка 2016 года ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 01.04.2016 (пратакол № 8) пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 02.07.2014 (пратакол № 5).
- Аб зацвярджэнні Дапаўнення 1 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 20 красавіка 2016 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 22 красавіка 2016 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 20 красавіка 2016 года.