Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ«ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2015 год.
Дата і час правядзення сходу: 25 сакавіка 2016 года ў 12.00.
Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».
Павестка дня:
- Аб выніках работы Наглядальнага савета банка ў 2015 годзе.
- Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2015 годзе і задачах банка на 2016 год.
- Аб зацвярджэнні гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2015 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2015 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2016 год.
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», – 16 сакавіка 2016 года.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.30 да 11.45.
Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна прысабе мець:
юрыдычным асобам: кіраўнікам – службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; іншаму прадстаўніку – даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;
фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам – даверанасць, завераную ў вызначаным парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.
Інфармацыя да сходу акцыянераў будзе даступна акцыянерам банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з панядзелка па чацвер з 8.30 да 17.30 і ў пятніцу з 8.30 да 16.15:
аб дзейнасці банка ў 2015 годзе – з 4 па 24 сакавіка 2016 года;
па пытаннях павесткі дня – з 22 па 24 сакавіка 2016 года.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 11 23.