Інфармуем, што 15 верасня 2015 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме па наступным пытанні павесткі дня:
- Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі.
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 635 754 243 галасамі, або 99,8 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу.
Па пытанні павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прынята станоўчае рашэнне.
Больш падрабязна з прынятым Агульным сходам акцыянераў рашэннем можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.