Інфармуем, што 20 ліпеня 2015 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме па наступных пытаннях павесткі дня:
- Аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый ААТ«ААБ Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 16 576 506 975 галасамі, або 99,33 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу.
З прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.