Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»,
размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк», праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2014 год.
Дата і час правядзення сходу: 27 сакавіка 2015 года ў 12.00.
Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».
Павестка дня:
- Аб выніках работы Наглядальнага савета банка ў 2014 годзе.
- Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2014 годзе і задачах банка на 2015 год.
- Аб заключэнні Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2014 годзе.
- Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2014 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, справаздачы аб змяненні ўласнага капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2014 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2015 год.
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, маючых права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» – 2 сакавіка 2015 года.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.30 да 11.45
Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:
юрыдычным асобам: кіраўнікам – службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; іншаму прадстаўніку – даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;
фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам – даверанасць, завераную ў вызначаным парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.
Інфармацыя па пытаннях павесткі дня прадастаўляецца акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк» з 23 па 26 сакавіка 2015 года па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 з 8.30 да 17.30.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 11 23; +375 17 309 04 08.