Вынікі закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» і вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ад 30.10.2014

Інфармуем, што 30.10.2014 праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме.

У адпаведнасці з вынікамі сходу закрытая падпіска на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана праведзенай. У ходзе правядзення падпіскі быў перавышаны 5% парог ад плануемага аб’ёму дадатковай эмісіі, што з’яўлялася неабходнай умовай для прызнання падпіскі праведзенай. Дадатковы выпуск простых акцый складзе 1 695 547 шт. У цяперашні час праводзяцца неабходныя працэдуры для дзяржаўнай рэгістрацыі дадатковага выпуску акцый, у выніку якіх, акцыі будуць залічаны на рахункі «дэпо» акцыянераў, якія прымалі ўдзел у закрытай падпісцы.

Акрамя таго, прынята рашэнне прызнаць датай набыцця акцый у ходзе закрытай падпіскі дату завяршэння падпіскі (без уліку рэгістрацыйных мерапрыемстваў), што дазволіць акцыянерам, якія прымалі ўдел у падпісцы, падаць заяву на перавод акцый роўна праз 2 гады пасля правядзення падпіскі.

У павестку пазачарговага агульнага сходу акцыянераў увайшлі наступныя пытанні:

  1. Аб зацвярджэнні вынікаў закрытай падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый ААТ«ААБ Беларусбанк».
  3. Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
  4. Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
  5. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
  6. Аб унясенні змяненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад05.2014 (пратакол № 4).
  7. Аб унясенні змяненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад11.2013 (пратакол № 7).

 

У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 16 499 282 574 галасамі, або 98,87 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голаса.

У адпаведнасці з п. 9.12 Статута банка па пытаннях, вынесеных на пазачарговы Агульны сход акцыянераў, прынята станоўчае рашэнне.

З прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.