Інфармуем, што 30.01.2014 праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ "ААБ Беларусбанк" у завочнай форме па наступных пытаннях парадку дня:
- Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ "ААБ Беларусбанк" у прывілеяваныя акцыі першага тыпу.
- Аб унясенні змянення ў Статут ААТ "ААБ Беларусбанк".
- Аб устанаўленні памераў узнагароджання членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ "ААБ Беларусбанк".
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 16672 490797 галасамі або 99,91% ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
У адпаведнасці з п. 9.12 Статута банка па пытаннях, вынесеных на пазачарговы Агульны сход акцыянераў, прынята станоўчае рашэнне. З прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23