Інфармуем, што 29.06.2009 праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме па пытаннях аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць ў сукупнасці 2 220 212 894 галасамі або 97,06% ад агульнай колькасці акцый, што маюць права голасу.
У адпаведнасці з п. 9.12 Статута банка рашэнні прынятыя па пытаннях, вынесеных на пазачарговы Агульны сход акцыянераў, за выключэннем пункта 1.2. першага пытання.
З прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па месцы знаходжання банка.