Рахунак эскроу

image001

Рахунак эскроу – гэта спецыяльны рахунак для бяспечнага правядзення разлікаў па дагаворах. Ён прымяняецца для выканання трохбаковага дагавору, які заключаецца паміж прадаўцом, пакупніком і банкам.

Прынцып працы рахунку эскроу

Пакупнік (дэпанент) размяшчае грашовыя сродкі на рахунку эскроу, а прадавец (бенефіцыяр) іх атрымлівае пасля выканання ўмоў дагавору рахунку эскроу.

Па факце выканання ўмоў здзелкі і прадастаўлення ў банк ўсіх неабходных дакументаў банк пералічвае сродкі бенефіцыяру. Працэнты на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунку эскроу, не налічваюцца.

Закрыццё рахунку эскроу ажыццяўляецца банкам пасля пераводу сродкаў бенефіцыяру. Прадастаўленне дадатковых дакументаў у банк не патрабуецца.

Перавагі рахунку эскроу                               

  • Сродкі на рахунку знаходзяцца пад імунітэтам ад спагнанняў, арыштаў і прыпыненняў аперацый па рахунку;
  • Вяртанне сродкаў дэпаненту (пакупніку) пры невыкананні ўмоў дагавору;
  • Незалежны кантроль банка на адпаведнасць прадастаўленых бенефіцыярам дакументаў умовам дагавору рахунку эскроу;
  • Сродкі пад кантролем банка, пакуль не будуць выкананы ўмовы здзелкі