Навіны банка і прэс-рэлізы
03.10.2024

Менш дакументаў — больш зручнасці: юрыдычныя асобы і ІП змогуць аплачваць адміністрацыйныя працэдуры ў АРІП праз СДБА банка

Ужо з 01.10.2024 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць аплачваць адміністрацыйныя працэдуры ў АРІП праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (СДБА).

Гэтыя змяненні дазволяць упаўнаважаным органам атрымліваць пацвярджэнне ўнясення суб’ектамі гаспадарання платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (пацвярджэнне на папяровым носьбіце ад банка больш не спатрэбіцца).

Паслугай змогуць скарыстацца кліенты, падключаныя да СДБА банка. Работа з плацежнымі даручэннямі па плацяжах у АРІП даступна ў працоўныя дні з 8:30 да 15:30. Плацежныя даручэнні, якія паступілі ў банк у працоўныя дні пасля 15:30 даты іх фарміравання або ў выхадныя (святочныя) дні, не будуць прымацца да выканання. Плацеж можна ажыццявіць толькі ў беларускіх рублях з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку.

Аплаціць адміністрацыйныя працэдуры ў АРІП можна толькі ў поўнай суме, у тым ліку ў кошт забраніраваных грашовых сродкаў. Калі на рахунку недастаткова сродкаў, плацежнае даручэнне па плацяжах у бюджэт будзе накіравана ў АІС ВГА.

Калі плацеж у бюджэт ажыццяўляецца за іншую асобу, у полі «Фактычны плацельшчык» неабходна пазначыць яе рэквізіты.

Укараненне паслугі дазволіць юрыдычным асобам і банку знізіць аб’ёмы папяровага дакументаабароту і адпавядаць прынцыпам ESG-адказнага бізнесу.