- Грашовыя сродкі ў тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прымаюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Укладаатрымальнік) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку[1] або рахунку для размяшчэння ўкладу (дэпазіту) (далей – укладны (дэпазітны) рахунак) у доларах ЗША (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у доларах ЗША), у еўра (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у еўра), у расійскіх рублях (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у расійскіх рублях), адкрытага ва Укладаатрымальніка (далей, калі не пазначана іншае, – Укладчыкі), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і з улікам умоў па гэтым тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце).
- Умовы па тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не пазначана іншае, – уклад (дэпазіт)) выкладзены ў публічнай аферце (дадатак 1 да гэтых Умоў), якая размяшчаецца Укладаатрымальнікам на афіцыйным сайце Укладаатрымальніка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by і з’яўляецца прапановай Укладаатрымальніка заключыць дагавор тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце з любым Укладчыкам – юрыдычнай асобай і індывідуальным прадпрымальнікам (далей, калі не пазначана іншае, – публічная аферта Укладаатрымальніка) у парадку і на ўмовах, пазначаных у публічнай аферце. Дагавор тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце заключаецца шляхам акцэпта Укладчыкам публічнай аферты на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных у публічнай аферце, і лічыцца заключаным у момант акцэпта Укладчыкам публічнай аферты Укладаатрымальніка.
- Умовы па ўкладзе (дэпазіце) у залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту) выкладзены ў дадатку 2 да гэтых Умоў.
[1] Дапускаецца наяўнасць ва Укладаатрымальніка іншага рахунку юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (спецрахунак, субрахунак і г.д.) пры наяўнасці звестак (дакументаў), неабходных для правядзення Укладаатрымальнікам ідэнтыфікацыі Укладчыка.
Умовы па тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце ў залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту)Y
№ п/п |
Найменне ўмоў |
Змест умоў з улікам тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту) |
|||
32–92 дні |
93–185 дзён |
186–365 дзён |
больш за 365 дзён |
||
1. |
Валюта ўкладу (дэпазіту) |
Долары ЗША, еўра, расійскія рублі |
|||
2. |
Мінімальная сума першапачатковага ўзносу ва ўклад (дэпазіт) |
100,00 долараў ЗША 100,00 еўра 50000,00 расійскіх рублёў |
|||
3. |
Тэрмін размяшчэння ўкладу (дэпазіту) |
Ад 32 да 92 дзён (уключна) |
Ад 93 да 185 дзён (уключна) |
Ад 186 да 365 дзён (уключна) |
Ад 366 да 730 дзён (уключна) |
4. |
Працэнтная стаўка па ўкладзе (дэпазіце) (% гадавых): |
||||
4.1. |
долары ЗША |
0,01 % |
0,01 % |
0,01 % |
0,01 % |
4.2. |
еўра |
0,01 % |
0,01 % |
0,01 % |
0,01 % |
4.3. |
расійскія рублі |
Памер ключавой стаўкі Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі[1] (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), паменшанай на 8,0 (восем) працэнтных пунктаў. |
|||
5. |
Парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) |
Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца штомесячна ў апошні працоўны дзень месяца за ўстаноўлены Укладаатрымальнікам разліковы перыяд зыходзячы з штодзённага фактычнага астатку сумы ўкладу (дэпазіту) з пералічэннем іх Укладчыку не пазней першага банкаўскага дня, наступнага за днём налічэння працэнтаў, шляхам пералічэння грашовых сродкаў у безнаяўным парадку плацежным ордарам на рахунак, пазначаны Укладчыкам у заяве на адкрыццё ўкладнога (дэпазітнага) рахунку (заяве на пералічэнне налічаных працэнтаў). Налічэнне і пералічэнне налічаных працэнтаў ажыццяўляюцца таксама ў дзень вяртання ўсёй сумы ўкладу (дэпазіту). |
|||
6. |
Магчымасць папаўнення ўкладу (дэпазіту) |
Дапускаецца на ўмовах дагавору па ўзгадненні з Укладаатрымальнікам. |
|||
7. |
Расходныя аперацыі |
Дапускаюцца. Любая расходная аперацыя (у тым ліку і не па патрабаванні Укладчыка) цягне пераразлік працэнтаў (за выключэннем укладаў (дэпазітаў) у доларах ЗША, у еўра) на суму расходнай аперацыі па ўкладзе (дэпазіце) па паніжанай працэнтнай стаўцы, пазначанай у пункце 8 гэтай табліцы. |
|||
8. |
Паніжаная працэнтная стаўка |
Расійскія рублі – 0,1 % гадавых; долары ЗША, еўра – 0,01 % гадавых. |
|||
9. |
Парадак вяртання ўкладу (дэпазіту) |
Пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) Укладаатрымальнік абавязваецца пералічыць грашовыя сродкі, размешчаныя ва ўклад (дэпазіт), на рахунак, пазначаны ў заяве на адкрыццё ўкладнога (дэпазітнага) рахунку (заяве на пералічэнне налічаных працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), накіраванай Укладчыкам у адпаведнасці з дадаткам 1 да гэтых Умоў. Калі дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) прыпадае на выхадны або святочны дзень, то вяртанне ўкладу (дэпазіту) ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём. |
Y З 02.05.2023 прыпынена прыцягненне грашовых сродкаў карпаратыўных кліентаў у тэрміновыя адзыўныя банкаўскія ўклады (дэпазіты) у доларах ЗША, еўра.
[1] Памер ключавой стаўкі Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі размяшчаецца на афіцыйным сайце Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.