Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце, які дзейнічае з 14.12.2023 па 04.02.2024 (уключна)

  1. Грашовыя сродкі ў тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прымаюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Укладаатрымальнік) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку[1] або рахунку для размяшчэння ўкладу (дэпазіту) (далей – укладны (дэпазітны) рахунак) у доларах ЗША (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у доларах ЗША), у еўра (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у еўра), у расійскіх рублях (пры размяшчэнні грашовых сродкаў у расійскіх рублях), адкрытага ва Укладаатрымальніка (далей, калі не пазначана іншае, – Укладчыкі), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і з улікам умоў па гэтым тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце).
  2. Умовы па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не пазначана іншае, – уклад (дэпазіт)) выкладзены ў публічнай аферце (дадатак 1 да гэтых Умоў), якая размяшчаецца Укладаатрымальнікам на афіцыйным сайце Укладаатрымальніка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by і якая з’яўляецца прапановай Укладаатрымальніка заключыць дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце з любым укладчыкам – юрыдычнай асобай і індывідуальным прадпрымальнікам (далей, калі не пазначана іншае, – публічная аферта Укладаатрымальніка) у парадку і на ўмовах, пазначаных у публічнай аферце. Дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце заключаецца шляхам акцэпту Укладчыкам публічнай аферты на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных у публічнай аферце, і лічыцца заключаным у момант акцэпту Укладчыкам публічнай аферты Укладаатрымальніка.
  3. Умовы па ўкладзе (дэпазіце) у залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту) выкладзены ў дадатку 2 да гэтых Умоў.

[1] Дапускаецца наяўнасць ва Укладаатрымальніка іншага рахунку юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (спецрахунак, субрахунак і г.д.) пры наяўнасці звестак (дакументаў), неабходных для правядзення Укладаатрымальнікам ідэнтыфікацыі Укладчыка.

Дадатак 2

Умовы па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце ў залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту)[1]

№ п/п

Найменне ўмоў

Змест умоў з улікам тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту)

32–92 дні

93–185 дзён

186–365 дзён

больш за 365 дзён

1.

Валюта ўкладу (дэпазіту)

Долары ЗША, еўра, расійскія рублі

2.

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу ва ўклад (дэпазіт)

100,00 долараў ЗША

100,00 еўра

50000,00 расійскіх рублёў

3.

Тэрмін размяшчэння ўкладу (дэпазіту)

Ад 32 да 92 дзён (уключна)

Ад 93 да 185 дзён (уключна)

Ад 186 да 365 дзён (уключна)

Больш за 365 дзён

4.

Працэнтная стаўка па ўкладзе (дэпазіце) (% гадавых):

4.1.

долары ЗША

0,01 %

0,01 %

0,01 %

0,01 %

 

4.2.

еўра

0,01 %

0,01 %

0,01 %

0,01 %

 

4.3.

расійскія рублі

памер КС[2] (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)) паменшанай на 6,0 (шэсць) працэнтных пунктаў

памер КС(з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)) паменшанай на 5,0 (пяць) працэнтных пунктаў

памер КС2 (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)) паменшанай на 4,0 (чатыры) працэнтныя пункты

памер КС2 (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)) паменшанай на 3,0 (тры) працэнтныя пункты

5.

Парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)

Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца штомесячна ў апошні працоўны дзень месяца за ўстаноўлены Укладаатрымальнікам разліковы перыяд зыходзячы з штодзённага фактычнага астатку сумы ўкладу (дэпазіту) з пералічэннем іх Укладчыку не пазней першага банкаўскага дня, наступнага за днём налічэння працэнтаў, шляхам пералічэння грашовых сродкаў у безнаяўным парадку плацежным ордарам на рахунак, пазначаны Укладчыкам у заяве на адкрыццё ўкладнога (дэпазітнага) рахунку (заяве на пералічэнне налічаных працэнтаў).

Налічэнне і пералічэнне налічаных працэнтаў ажыццяўляюцца таксама ў дзень вяртання ўсёй сумы ўкладу (дэпазіту).

6.

Магчымасць папаўнення ўкладу (дэпазіту)

Дапускаецца на ўмовах дагавору па ўзгадненні з Укладаатрымальнікам.

7.

Расходныя аперацыі

Да дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) Укладчык не мае права запатрабаваць усю суму або частку ўкладу (дэпазіту) па дагаворы ўкладу (дэпазіту), калі іншае не прадугледжана дагаворам ўкладу (дэпазіту).

8.

Парадак вяртання ўкладу (дэпазіту)

Пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) Укладаатрымальнік абавязваецца пералічыць грашовыя сродкі, размешчаныя ва ўклад (дэпазіт), на рахунак, пазначаны ў заяве на адкрыццё ўкладнога (дэпазітнага) рахунку (заяве на пералічэнне налічаных працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), накіраванай Укладчыкам у адпаведнасці з дадаткам 1 да гэтых Умоў.

Калі дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) прыпадае на выхадны або святочны дзень, то вяртанне ўкладу (дэпазіту) ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём.

[1] З 14.12.2023 прыпынена прыцягненне грашовых сродкаў карпаратыўных кліентаў у тэрміновыя безадзыўныя банкаўскія ўклады (дэпазіты) у доларах ЗША, еўра з тэрмінам размяшчэння грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт) да 364 дзён уключна.

[2] КС - ключавая стаўка Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі. Памер ключавой стаўкі Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі размяшчаецца на афіцыйным сайце Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.