Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Аддалены дэпазіт», які дзейнічае з 08.08.2022 па 24.08.2022 (уключна)

  1. Грашовыя сродкі ў тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Аддалены дэпазіт» у беларускіх рублях юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прымаюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Укладаатрымальнік) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца ўладальнікамі бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку або рахунку для размяшчэння ўкладу (дэпазіту) (далей – укладны (дэпазітны) рахунак) у беларускіх рублях, адкрытага ва Укладаатрымальніка (далей, калі не пазначана іншае, – Укладчыкі), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і з улікам умоў па гэтым тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце).
  2. Умовы па тэрміновым безадзыўным укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у беларускіх рублях юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не пазначана іншае, – уклад (дэпазіт)) выкладзены ў публічнай аферце (дадатак 1 да гэтых Умоў), якая размяшчаецца Укладаатрымальнікам на афіцыйным сайце Укладаатыріальніка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by і з’яўляецца прапановай Укладаатрымальніка заключыць дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у беларускіх рублях з любым Укладчыкам – юрыдычнай асобай і індывідуальным прадпрымальнікам (далей, калі не пазначана іншае, – публічная аферта Укладаатрымальніка) у парадку і на ўмовах, пазначаных у публічнай аферце. Дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Аддалены дэпазіт» у беларускіх рублях заключаецца шляхам акцэпта Укладчыкам публічнай аферты на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных у публічнай аферце, і лічыцца заключаным у момант акцэпта Укладчыкам публічнай аферты Укладаатрымальніка.
  3. Умовы па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт» у беларускіх рублях юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не пазначана іншае, – уклад (дэпазіт)):

п/п

Найменне ўмоў

Змест умоў

1.

Мінімальная сума ўзносу або першапачатковага ўзносу

100,00 беларускіх рублёў

2.

Тэрмін размяшчэння (тэрмін вяртання) укладу (дэпазіту)

Ад 32 дзён (уключна) і больш.

Тэрмін размяшчэння ўкладу (дэпазіту) устанаўліваецца ў днях (уключна), пазначаных Укладчыкам у прадстаўленым Укладаатрымальніку плацежным даручэнні на пералічэнне грашовых сродкаў у якасці сумы першапачатковага ўзносу ва ўклад (дэпазіт), накіраваным Укладчыкам у адпаведнасці з дадаткам 1 да гэтых Умоў.

Днём вяртання ўкладу (дэпазіту) лічыцца дзень, наступны за днём заканчэння колькасці дзён, пазначаных Укладчыкам у прадстаўленым Укладаатрымальніку плацежным даручэнні на пералічэнне грашовых сродкаў у якасці сумы першапачатковага ўзносу ва ўклад (дэпазіт), накіраваным Укладчыкам у адпаведнасці дадаткам 1 да гэтых Умоў, пачынаючы з дня залічэння гэтых грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт)

3.

Магчымасць папаўнення

Укладчык мае права папаўняць суму ўкладу (дэпазіту) на ўмовах гэтага дагавору ў залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту):
на 32 дні ўключна – папаўненне не дапускаецца;
ад 33 да 62 дзён уключна – не пазней чым за 32 каляндарныя дні да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту);
ад 63 да 93 дзён уключна – не пазней чым за 62 каляндарныя дні да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту);
ад 94 да 186 дзён уключна – не пазней чым за 93 каляндарныя дні да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту);
ад 187 да 241 дня ўключна – не пазней чым за 186 каляндарных дзён да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту);
ад 242 да 366 дзён уключна – не пазней чым за 241 каляндарны дзень да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту);  
ад 367 дзён і больш – не пазней чым за 366 каляндарных дзён да ўстаноўленага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту).

4.

Працэнты па ўкладзе (дэпазіце)

Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) з дня заключэння дагавору (размяшчэння ўкладу (дэпазіту) Укладчыкам) па дзень (уключна), які папярэднічае дню вяртання сумы ўкладу (дэпазіту), складаюць у залежнасці ад тэрмінаў размяшчэння ўкладу (дэпазіту):

ад 32 да 92 дзён уключна - памер, роўны памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[1] (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), паменшанай на 6 (шэсць) працэнтных пунктаў;

ад 93 да 185 дзён уключна - памер, роўны памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь1 (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), паменшанай на 4 (чатыры) працэнтныя пункты;

ад 186 да 365 дзён уключна - памер, роўны памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь1 (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), паменшанай на 3 (тры) працэнтныя пункты;

ад 366 дзён і больш - памер, роўны памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь1 (з улікам яе змянення ў адпаведных перыядах налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)).

Укладаатрымальнік абавязваецца штомесячна налічваць у апошні працоўны дзень месяца працэнты па ўкладзе (дэпазіце) за ўстаноўлены Укладаатрымальнікам разліковы перыяд і пералічваць іх Укладчыку не пазней за першы банкаўскі дзень, наступны за днём налічэння працэнтаў, шляхам пералічэння грашовых сродкаў у безнаяўным парадку плацежным ордарам Укладчыку на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, адкрыты Укладчыкам у той жа ўстанове Укладаатрымальніка, у якой адкрыты ўкладны (дэпазітны) рахунак Укладчыка, або на рахунак для размяшчэння ўкладу (дэпазіту).

Налічэнне і пералічэнне налічаных працэнтаў ажыццяўляюцца таксама ў дзень вяртання ўсёй сумы ўкладу (дэпазіту).

4.1.

Парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)

Пры налічэнні працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) колькасць дзён прымаецца фактычная (365 або 366 дзён у годзе). Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца за кожны каляндарны дзень зыходзячы з штодзённага фактычнага астатку сумы ўкладу (дэпазіту).

Калі дзень пералічэння належных да выплаты па ўкладзе (дэпазіце) працэнтаў прыпадае на выхадны або святочны дзень, то працэнты па ўкладзе (дэпазіце) за вышэйназваныя дні налічваюцца па стаўцы, якая дзейнічала па ўкладзе (дэпазіце) у дзень, які папярэднічае дню наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту), а вяртанне налічаных працэнтаў ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём.

5.

Парадак вяртання ўкладу (дэпазіту)

Пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) Укладаатрымальнік абавязваецца пералічыць грашовыя сродкі, размешчаныя ва ўклад (дэпазіт), на рахунак, пазначаны ў заяве на адкрыццё ўкладнога (дэпазітнага) рахунку (заяве на пералічэнне налічаных працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)), накіраванай у адпаведнасці з дадаткам 1 да гэтых Умоў.

Калі дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) прыпадае на выхадны або святочны дзень, то вяртанне ўкладу (дэпазіту) ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём.

6.

Расходныя аперацыі

Да дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) Укладчык не мае права патрабаваць усю суму або частку ўкладу (дэпазіту) па дагаворы ўкладу (дэпазіту), калі іншае не прадугледжана дагаворам укладу (дэпазіту).

 Гэтыя Умовы ўступаюць у сілу з 08.08.2022.

[1] Памер стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.