Навіны банка і прэс-рэлізы
09.04.2020

Выслухаць кожнага і аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблем: Віктар Ананіч правёў прыём грамадзян

9 красавіка 2020 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч правёў у Мінску прыём грамадзян у рэжыме відэаканферэнцыі і аўдыясувязі. Са зваротамі звярнуліся жыхары Быхава, Касцюковічаў і Кобрына.

Без-имени-1

Тэматыка зваротаў грамадзян самая розная. Людзей, напрыклад, цікавілі пытанні прадастаўлення фізічным асобам магчымай адтэрміноўкі плацяжу па крэдыце, перагляду ўмоў крэдытавання. Віктар Ананіч адзначыў, што пры асабістым звароце выпадак кожнага асобнага пазычальніка банка разглядаецца індывідуальна. Кіраўніцтва адной з устаноў аховы здароўя Быхава выказала падзяку кіраўніцтву і калектыву «Беларусбанка» за станоўчы разгляд пытання аб аказанні спонсарскай дапамогі.

Пытанні грамадзян таксама датычыліся мер, якія прымаюцца найбуйнейшым банкам краіны, у тым ліку адносных да працы сеткі аддзяленняў.

Без-имени-2

На думку сенатара Віктара Ананіча, кожны зварот грамадзян у рамках асабістых прыёмаў неабходна разглядаць уважліва і прымаць па ім канкрэтнае рашэнне. Бо ад гэтага часта залежыць паляпшэнне ўмоў жыцця і працы канкрэтнага чалавека.

У цэлым, сустрэчы з насельніцтвам дазваляюць аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ў пэўных рэгіёнах Беларусі, а галоўнае, разумець, што сёння хвалюе людзей. Таму сустрэчы ў працоўных калектывах і выязныя прыёмы грамадзян, якія з'яўляюцца ключавой часткай працы сенатара, будуць праводзіцца і далей на пастаяннай аснове.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!