Навіны банка і прэс-рэлізы
12.11.2019

«Беларусбанк» у трэці раз падтрымаў дзіцячы тэлевізійны конкурс «Талент краiны» (прэс-рэліз)

Зусім хутка стартуюць эфіры новага сезона рэспубліканскага дзіцячага шматжанравага тэлевізійнага конкурсу «Талент краiны». Генеральным партнёрам праекта, накіраванага на раскрыццё творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, ужо трэці год запар у рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Прастора натхнення» выступае «Беларусбанк».

«Для многіх дзяцей удзел у конкурсе «Талент краiны» - запаветны білет на вялікую сцэну, магчымасць заявіць пра сябе і праверыць свае здольнасці. Так ці інакш, ёсць галоўнае, што аб'ядноўвае канкурсантаў - любоў да мастацтва, вакалу, музыкі», – лічыць намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Таццяна Міхайлоўская.

Па словах кіраўніка, падтрымліваючы праект, банк рэалізуе Палітыку карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і ўносіць свой уклад у развіццё беларускай культуры: «Назіраючы за юнымі талентамі, мы бачым у іх не проста артыстаў, а будучыню нашай краіны. Прыемна ўсведамляць, што ў такім юным узросце яны ўжо мараць стаць вядомымі музыкантамі, выступаць у многіх краінах свету і тым самым праслаўляць Рэспубліку Беларусь».

Дарэчы, фіналісты мінулых сезонаў «Таленту краiны» ўжо паспелі адзначыцца за мяжой. Так, 12-гадовая балерына Ксенія Косава ў 2017 годзе на чэмпіянаце свету ў Польшчы заваявала золата ў балеце, срэбра - у мадэрне і джазе. Вясной гэтага года дзяўчынка заняла другое месца на прэстыжным міжнародным балетным конкурсе Youth America Gran Prix у Нью-Ёрку.

image001

Ксенія Косава

У скарбонцы другакурсніка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 16-гадовага Багдана Бабіча - каля дзясятка ўзнагарод міжнародных музычных першынстваў у Расіі і Літве, а скрыпач Нікан Мазоль у свае 14 гадоў можа пахваліцца ўдзелам ва ўнікальным Фестывалі рускай музыкі Эміра Кустурыцы Kustendorf CLASSIC у Сербіі.

image003

Багдан Бабіч

image005

Нікан Мазоль

Даведачна

Рэспубліканскі дзіцячы шматжанравы тэлевізійны конкурс «Талент краіны» рэалізуецца Агульнанацыянальным тэлебачаннем разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!