Навіны банка і прэс-рэлізы
21.05.2019

Кіраўніцтва «Беларусбанка» наведала IX Міжнародную выставу MILEX-2019

Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019 прайшла напярэдадні ў Мінску. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў з Беларусі, Азербайджана, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі і ПАР, прадставілі свае новыя распрацоўкі на пляцоўцы каля «Мінск-Арэны».

Падчас наведвання выставы кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» азнаёмілася з перадавымі дасягненнямі рынку ўзбраенняў лепшых канструктарскіх бюро Беларусі, Расіі, дзяржаў - членаў АДКБ і іншых краін.

выстава MILEX-2019

Кіраўніцтва банка таксама азнаёмілася з узорамі разумнай зброі і новых сістэм узбраенняў, абмянялася меркаваннямі з прадстаўнікамі айчынных і замежных абаронных кампаній. 

Выстава «MILEX», якая ўжо ў дзявяты раз прайшла ў Мінску, гэта візітная картка беларускай абароннай галіны. Мерапрыемства адлюстроўвае тэндэнцыі і перспектывы сусветнага рынку ўзбраенняў і з'яўляецца нагляднай дэманстрацыяй інтэлектуальнай моцы і вялікага патэнцыялу абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, перадавых тэхналогій і прарыўных ідэй.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!