Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Валютна-абменныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк», займаючы вядучае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь на рынку валютна-абменных аперацый з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прапануе наступныя віды паслуг:

  • На пазабіржавым валютным рынку:купля-продаж, канверсія замежнай валюты, абавязковы продаж замежнай валюты ў суме менш за 1 лот
  • На таргах ААТ «БВФБ»:

- купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;

- свабодны продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;

- абавязковы продаж замежнай валюты кліента ў суме роўнай або большай за 1 лот .

Валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ўсімі ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках заключаных банкам з кліентам дагавораў на падставе заявак (плацежных інструкцый) кліентаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку кліентам пры афармленні плацежных даручэнняў на перавод з купляй/продажам/канверсіяй, заявак на куплю/продаж/канверсію курс аперацыі неабходна пазначаць у суадносінах 1:1, г.зн. за 1 адзінку замежнай валюты.

 Валютна-абменныя аперацыі на пазабіржавым валютным рынку

У ААТ «ААБ Беларусбанк»  можна ажыццявіць:

  • куплю замежнай валюты;
  • продаж замежнай валюты;
  • канверсію замежнай валюты;
  • перавод з купляй замежнай валюты;
  • перавод з продажам замежнай валюты;
  • перавод з канверсіяй замежнай валюты;
  • залічэнне з купляй банкам паступіўшай на карысць кліента замежнай валюты (гэта аперацыя ажыццяўляецца толькі ў адносінах да замежнай валюты, якая не падлягае абавязковаму продажу);
  • залічэнне з канверсіяй (залічэнне з канверсіяй замежнай валюты, якая падлягае абавязковаму продажу, ажыццяўляецца толькі ў замежную валюту, якая падлягае абавязковаму продажу).

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку камісійнае ўзнагароджанне не спаганяецца.

Абменны курс пры правядзенні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку ўстанаўліваецца па дамоўленасці паміж удзельнікамі здзелкі, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам.  Пры ўстанаўленні курсаў на пазабіржавым валютным рынку да кожнага кліента прымяняецца індывідуальны падыход.

У мэтах хеджыравання валютных рызык ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе з кліентамі здзелкі куплі, продажу або канверсіі замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку на ўмовах спот, форвард, своп.

 

Валютна-абменныя аперацыі з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на біржавым валютным рынку

Віды аперацый, ажыццяўляемыя на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа":

  • купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;
  • свабодны продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;
  • абавязковы продаж замежнай валюты ў суме роўнай або большай за 1 лот, ажыццяўляецца банкамі па даручэнні кліентаў.

Заяўкі кліентаў на куплю і свабодны продаж замежнай валюты ў гандлёвай сістэме ААТ «БВФБ» будуць выконвацца ААТ "ААБ Беларусбанк" па курсах попыту/прапановы, якія складваюцца ў ходзе таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» падчас ганлёвай сесіі ў момант ажыццяўлення здзелкі, з улікам вызначаных кліентам у заяўцы курсавых абмежаванняў.

Заяўка кліентаў у ходзе таргоў можа быць выканана адной або некалькімі здзелкамі. Разлікі ААТ "ААБ Беларусбанк" з кліентам ажыццяўляюцца па фактычных курсах здзелак на таргах, здзейсненых пры выкананні канкрэтнай заяўкі кліента. Незадаволеныя ў ходзе таргоў заяўкі і астатак ад часткова задаволеных заявак пераносяцца на наступныя таргі або могуць быць адкліканы кліентамі.

За аперацыі на таргах ААТ "БВФБ" банк мае права спаганяць узнагароджанне ў беларускіх рублях і (або) у замежнай валюце ў адпаведнасці са Сборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ "ААБ Беларусбанк". Па аперацыях са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў узнагароджанне банка не спаганяецца.

Пры куплі і свабодным продажы замежнай валюты банк мае права прымяняць дыферэнцыраваны памер узнагароджання, а таксама індывідуальныя тарыфы ў парадку, устаноўленым ААТ "ААБ Беларусбанк".

Абавязковы продаж валюты
 

Артыкул 13 «Абавязковы продаж замежнай валюты» Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2003г. №226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі»  ўстанаўлівае, што абавязковы продаж замежнай валюты на ўтраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі рэзідэнтамі.

Выпадкі і памер абавязковага продажу замежнай валюты, а таксама выпадкі поўнага або частковага вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад абавязковага продажу замежнай валюты ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць парадак ажыццяўлення абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 206г. №452 «Аб абавязковым продажы замежнай валюты»;
  • Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006г. №129 «Аб парадку ажыццяўлення абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку».

На дадзены момант юрыдычныя асобы - рэзідэнты і індывідуальныя прадпрымальнікі - рэзідэнты абавязаны ажыццяўляць абавязковы продаж замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў памеры 10 працэнтаў сумы выручкі ў замежнай валюце.

Выручкай у замежнай валюце для мэт Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб абавязковым продажы замежнай валюты» ад 17.07.2006г. №452 з’яўляюцца грашовыя сродкі ў замежнай валюце згодна з пералікам замежных валют, якія падлягаюць абавязковаму продажу на ўнутраным валютным рынку, вызначаемым Нацыянальным банкам, паступаючыя юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на іх рахункі ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, у банках і іншых крэдытных арганізацыях за межамі Рэспублікі Беларусь па здзелках, якія прадугледжваюць:

  • з юрыдычнымі асобамі - нерэзідэнтамі і фізічнымі асобамі - нерэзідэнтамі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, - на платнай аснове перадачу тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг;
  • з банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, а таксама з банкамі і іншымі крэдытнымі арганізацыямі за межамі Рэспублікі Беларусь  - фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) па грашовых абавязацельствах, якія вынікаюць са здзелак, указаных у першай частцы гэтага абзаца, або ўлік (куплю) каштоўных папер, якія выконваюць функцыю разліковых дакументаў па здзелках, указаных у першай частцы гэтага абзаца;
  • з юрыдычнымі асобамі ўлік (куплю) каштоўных папер, якія з'яўляюцца разліковымі дакументамі па здзелках, якiя прадугледжваюць на платнай аснове перадачу тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выкананне работ, аказанне паслуг;
  • з фізічнымі асобамі - рэалізацыю за замежную валюту тавараў (работ, паслуг) юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;
  • з закрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская нафтавая кампанія» - рэалізацыю нафтапрадуктаў;
  • з закрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская калійная кампанія» - рэалізацыю калійных угнаенняў.

 

ПЕРАЛІК ЗАМЕЖНЫХ ВАЛЮТ, ЯКІЯ ПАДЛЯГАЮЦЬ АБАВЯЗКОВАМУ ПРОДАЖУ НА ЎНУТРАНЫМ ВАЛЮТНЫМ РЫНКУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ:

  1. Аўстралійскі долар
  2. Дацкая крона
  3. Долар ЗША
  4. Еўра
  5. Ісландская крона
  6. Іена
  7. Канадскі долар
  8. Нарвежская крона
  9. Расійскі рубль
  10. Фунт стэрлінгаў
  11. Шведская крона
  12. Швейцарскі франк
  13. Форынт
  14. Новы ізраільскі шэкель
  15. Навазеландскі долар
  16. Злоты
  17. Турэцкая ліра
  18. Чэшская крона
  19. Літоўскі літ
  20. Латвійскі лат
  21. Тэнге
  22. Кітайскі юань

 

АБАВЯЗКОВЫ ПРОДАЖ ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮТЫ НЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА:

  • банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, страхавымі арганізацыямі, рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон Рэспублікі Беларусь;
  • па выручцы ў замежнай валюце, якая паступае арганізацыям электрасувязі і паштовай сувязі і накіроўваецца імі на працягу 30 дзён з дня паступлення на рахунак для аплаты рахункаў за паслугі міжнароднай сувязі;
  • па выручцы ў замежнай валюце, якая паступае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне авіяцыі, транспартна - экспедыцыйную дзейнасць, перавозку пасажыраў і грузаў аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам, і накіроўваецца імі на працягу 30 дзён з дня паступлення на рахунак для аплаты выдаткаў на транспарціроўку, страхаванне і экспедзіраванне пасажыраў і грузаў, а таксама на аплату падаткаў і збораў у замежнай валюце, звязаных з транспарціроўкай пасажыраў і грузаў;
  • па выручцы ў замежнай валюце, якая падлягае пералічэнню і пералічваецца на працягу 30 дзён з дня паступлення на рахунак згодна з дагаворам даручэння або камісіі з нерэзідэнтамі ў ходзе ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пасрэдніцкай дзейнасці, якая непасрэдна звязана са здзелкамі, па якіх атрымана выручка ў замежнай валюце;
  • па выручцы ў замежнай валюце, якая пералічваецца на спецыяльны рахунак на працягу 7 працоўных дзён з дня яе паступлення на рахунак у мэтах акумулявання грашовых сродкаў для накіравання іх на пагашэнне запазычанасці ў замежнай валюце па: 
  • крэдытах, пазыках (уключаючы працэнты за карыстанне імі), ссудах, прадастаўленых па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь або пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь;
  • крэдытах, пазыках (уключаючы працэнты за карыстанне імі), прадастаўленых нерэзідэнтамі або банкамі Рэспублікі Беларусь і выкарыстаных на набыццё аб’ектаў лізінгу або маёмасці, якая адносіцца да асноўных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваемых для ўласнай вытворчасці;
  • лізінгу;
  • па выручцы ў замежнай валюце, якая пералічваецца на працягу 7 працоўных дзён з дня паступлення на рахунак банку або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі (фактору) на падставе дагавору фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу);
  • па выручцы ў замежнай валюте, якая паступае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам ад рэалізацыі маёмасці, звернутай ў даход дзяржавы, а таксама маёмасці, на якую звернута спагнанне ў лік невыкананага падатковага абавязацельства, нявыплачаных пеняў, у суме, якая падлягае пералічэнню ў бюджэт;
  • у іншых выпадках па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое прадугледжвае для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў поўнае або частковае вызваленне ад абавязковага продажу сродкаў у замежнай валюце, якія паступаюць на іх рахункі.     

Абавязковы продаж замежнай валюты ажыццяўляецца

Абавязковы продаж замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ажыццяўляецца банкамі па даручэнні кліентаў наступным чынам:

  • банк прымае заяўкі кліентаў на абавязковы продаж замежнай валюты, роўнай або большай за лот і фарміруе з іх адну або некалькі заявак на продаж замежнай валюты ў ходзе гандлёвай сесіі;

Калі сума замежнай валюты, якая падлягае абавязковаму продажу, меншая за лот, устаноўлены на біржавых таргах, такі продаж ажыццяўляецца банку, які абслугоўвае рахунак, на які паступіла выручка ў замежнай валюце, па курсе, устаноўленым банкам.

Памер лота па кожным відзе замежнай валюты ўстанаўліваецца ААТ "БВФБ"; напрыклад: па долары ЗША і еўра лот устаноўлены ў памеры 1 000 адзінак замежнай валюты, па расійскім рублі - у памеры 10 000 адзінак).

Для ажыццяўлення абавязковага продажу кліент абавязаны прадставіць у банк не пазней за 7 працоўных дзён з дня паступлення выручкі ў замежнай валюце на рахунак:

  • рэестр размеркавання замежнай валюты (прыкладная форма прадстаўлена ў Інструкцыі №129);
  • плацежнае даручэнне на суму замежнай валюты, якая падлягае абавязковаму продажу;
  • плацежнае даручэнне на пералічэнне замежнай валюты з транзітнага рахунку на рахунак кліента, да якога адкрыты транзітны рахунак, на суму, застаўшуюся пасля абавязковага продажу.    

Узнагароджанне не спаганяецца ў выпадку калі абавязковы продаж замежнай валюты ў суме меншай за лот ажыццяўляецца банку.

Несвоечасовы абавязковы продаж замежнай валюты:

Цягне накладанне штрафу на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры да 1 працэнта ад непрададзенай валюты за кожны дзень пратэрміноўкі, але не звыш сумы непрададзеных валютных сродкаў.

 

Неабгрунтаванае зніжэнне сумы валютных сродкаў, якія падлягаюць абавязковаму продажу:

- цягне накладанне штрафу на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у памеры неабгрунтавана заніжаных валютных сродкаў.

Накладанне адміністрацыйных спагнанняў за несвоечасовы абавязковы продаж замежнай валюты або неабгрунтаванае заніжэнне сумы валютных сродкаў, якія падлягаюць абавязковаму продажу, не вызваляе юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад ажыццяўлення абавязковага продажу замежнай валюты па выручцы ў замежнай валюце, па якой абавязковы продаж не быў здзейснены.

Асаблівасці куплі кліентам замежнай валюты
 

Купля замежнай валюты суб’ектамі валютных аперацый - рэзідэнтамі ажыццяўляецца з захаваннем наступных патрабаванняў:
Купля замежнай валюты на біржавым валютным рынку не ажыццяўляецца.

На пазабіржавым валютным рынку суб’ект валютных аперацый – рэзідэнт мае права набыць замежную валюту:

  1. у банка, у якім адкрыты спецыяльны рахунак суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта для захоўвання набытай на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь замежнай валюты або іншы рахунак, з якога ажыццяўляюцца аперацыі па банкаўскім пераводзе з купляй, продажам, канверсіяй;
  2. у банка - прадаўца.

Пры набыцці замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку ў выконваючага банка суб’ект валютных аперацый - рэзідэнт прадстаўляе ў выконваючы банк:

  • заяўку на куплю замежнай валюты (на папяровым носьбіце - у двух экзэмплярах, у выглядзе электроннага дакумента – у адным экзэмпляры);
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць падставу для куплі замежнай валюты (акрамя копій актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца падставай для куплі замежнай валюты для ажыццяўлення разлікаў па вяртанні сумы пазыкі і (або) выплаце працэнтаў па пазыках, прадастаўленых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у замежнай валюце, а таксама для пакрыцця Міністэрству фінансаў плацяжоў, здзейсненых па пагашэнні і абслугоўванні крэдытаў у замежнай валюце, атрыманых пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама для аплаты падаткаў, збораў, пошлін, іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, а таксама на рахункі органаў спагнання або ўпаўнаважаных спаганяць плацяжы ў бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды ў выпадку, калі магчымасць аплаты іх у замежнай валюце прадугледжана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь).  

Пры набыцці замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку ў банка - прадаўца суб’ект валютных аперацый - рэзідэнт прадстаўляе ў выконваючы банк:

  • заяўку на куплю ў трох экзэмплярах;
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць падставу для куплі замежнай валюты (акрамя копій актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца падставай для куплі замежнай валюты для ажыццяўлення разлікаў па вяртанні сумы пазыкі і (або) выплаце працэнтаў па пазыках, прадастаўленых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у замежнай валюце, а таксама для пакрыцця Міністэрству фінансаў плацяжоў, здзейсненых па пагашэнні і абслугоўванні крэдытаў у замежнай валюце, атрыманых пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама для аплаты падаткаў, збораў, пошлін, іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, а таксама на рахункі органаў спагнання або ўпаўнаважаных спаганяць плацяжы ў бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды ў выпадку, калі магчымасць аплаты іх у замежнай валюце прадугледжана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь);

Пералічэнне сродкаў у беларускіх рублях у аплату набываемай суб’ектам валютных аперацый - рэзідэнтам замежнай валюты можа ажыццяўляцца з наступных рахункаў:

  • з рахункаў галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў, галоўных упраўленняў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па абласцях і горадзе Мінску, калі набыццё замежнай валюты ажыццяўляецца бюджэтнымі арганізацыямі і (або) арганізацыямі, якія з’яўляюцца распараджальнікамі сродкаў па рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах;
  • з бягучага (разліковага) рахунку суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта;
  • з рахункаў судоў;
  • з рахунку па ўліку крэдытнай запазычанасці;
  • з дабрачыннага рахунку суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта;
  • з іншых рахункаў суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта, які выступае пакупніком замежнай валюты;
  • з іншых рахункаў - пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін захоўвання замежнай валюты на спецыяльным рахунку - 7 працоўных дзён, пачынаючы з дня, наступнага за днём яе залічэння на спецыяльны рахунак.

Тэрмін захоўвання замежнай валюты на спецыяльным рахунку можа быць павялічаны да 30 працоўных дзён (уключна) па дазволе галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па вобласці (спецыялізаванага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) па месцы рэгістрацыі суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта, падпісаным начальнікам галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па вобласці (спецыялізаванага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) або яго намеснікам, звыш гэтага тэрміну - па дазволе Нацыянальнага банка.
Для атрымання дазволу на падаўжэнне тэрміну захоўвання замежнай валюты на спецыяльным рахунку звыш 30 каляндарных дзён, але не больш за 365 каляндарных дзён, суб’ект валютных аперацый - рэзідэнт звяртаецца ў Нацыянальны банк незалежна ад месца сваёй рэгістрацыі.  

 У названыя тэрміны не ўключаецца:

  • тэрмін арышту, накладзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на замежную валюту, якая знаходзіцца на спецыяльным рахунку суб’екта валютных аперацый, уключаючы дзень накладання і дзень зняцця арышту;
  • тэрмін, на працягу якога аперацыі па гэтым рахунку былі прыпынены ў адпаведнасці з заканадаўствам, уключаючы дзень прыпынення і дзень зняцця прыпынення.

 

Мэта

Падстава

20.1. ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць экспарт і (або) імпарт тавараў (за выключэннем грашовых сродкаў, каштоўных папер і нерухомай маёмасці), ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг.

дакумент, які пацвярджае заключэнне з нерэзідэнтам адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі

20.2. ажыццяўленне разлікаў па вяртанні сумы пазыкі і (або) выплаце працэнтаў па пазыках, прадастаўленых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у замежнай валюце, а таксама для пакрыцця Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь плацяжоў, праведзеных па пагашэнні і абслугоўванні крэдытаў у замежнай валюце, атрыманых пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь.

дакумент, які пацвярджае заключэнне з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі  або акт заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

20.3. аплата падаткаў, збораў, пошлін, іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, а таксама на рахункі органаў спагнання або ўпаўнаважаных спаганяць плацяжы ў бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды ў выпадку, калі магчымасць аплаты іх у замежнай валюце прадугледжана актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць заканамернасць выкарыстання замежнай валюты пры аплаце вышэйназваных плацяжоў;

20.4. аплата выдаткаў, звязаных з паездкамі за межы Рэспублікі Беларусь:
- выдаткі, звязаныя са службовымі камандзіроўкамі за мяжу, у тым ліку на навучанне, а таксама стажыроўку, семінар, канферэнцыю і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем кваліфікацыі работнікаў суб’екта валютных аперацый-рэзідэнта;
- выдаткі, звязаныя з накіраваннем за мяжу іншых асоб у выпадках, устаноўленых заканадаўствам; - выдаткі, звязаныя з раз’ездамі індывідуальных прадпрымальнікаў за межамі Рэспублікі Беларусь;
- выдача пад справаздачу вадзіцелям аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, якія працуюць на рэгулярных міжнародных пасажырскіх і грузавых лініях, праца якіх праходзіць у дарозе, для аплаты за межамі Рэспублікі Беларусь страхавога ўзносу, прэміі па дагаворах страхавання, дарожных, экалагічных, мытных пошлін і збораў, падаткаў, вымушанага дробнага рамонту, набыцця гаруча-змазачных матэрыялаў, стаянкі;
- выплата надбавак, выплачваемых у замежнай валюце ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, за рухомы і раз’язны характар работы, ажыццяўленне работы вахтавым метадам, за пастаянную работу ў дарозе, работу не па месцы пастаяннага жыхарства (палявое забеспячэнне).

Загад (пастанова, распараджэнне) аб накіраванні ў службовую камандзіроўку за мяжу з прыкладаннем разліку сумы замежнай валюты, якая належыць атрыманню (пакрыццю) накіроўваемым за мяжу асобам, падпісаны кіраўніком і (або) галоўным бухгалтарам суб’екта валютных аперацый-рэзідэнта, індывідуальным прадпрымальнікам, або іншы дакумент у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, з прыкладаннем разліку сумы замежнай валюты, якая належыць да атрымання (пакрыцця) накіроўваемым за мяжу асобам, падпісаны кіраўніком і (або) галоўным бухгалтарам суб’екта валютных аперацый-рэзідэнта, індывідуальным прадпрымальнікам у іншых выпадках - разлік адпаведнай патрэбы ў замежнай валюце, падпісаны кіраўніком або галоўным бухгалтарам суб’екта валютных аперацый-рэзідэнта, індывідуальным прадпрымальнікам.

20.5. ажыццяўленне разлікаў з банкамі па здзелках, якія прадугледжваюць атрыманне крэдыту, адкрыццё акрэдытыву, выдачу банкаўскай гарантыі, фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) у замежнай валюце, а таксама па дагаворах паручыцельства (гарантыі), заключаных для забеспячэння выканання абавязацельстваў перад банкам па названых здзелках.

дакумент, які пацвярджае заключэнне з банкам адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі;

20.6. ажыццяўленне разлікаў па здзелках, заключаных з нерэзідэнтам, якія прадугледжваюць перадачу і (або) атрыманне маёмасці ў арэнду (лізінг).

дакумент, які пацвярджае заключэнне з нерэзідэнтам адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі

20.7. аплата страхавога ўзносу, ажыццяўленне разлікаў па дагаворах страхавання, сустрахавання, перастрахавання паміж суб’ектамі валютных аперацый - рэзідэнтамі.

дакумент, які пацвярджае заключэнне паміж суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі; або рахунак-фактура на аплату страхавога ўзносу

20.8. ажыццяўленне плацяжоў нерэзідэнту па выплаце дывідэндаў і іншых даходаў па інвестыцыях.

дакумент, які пацвярджае неабходнасць выплаты замежным інвестарам дывідэндаў і іншых даходаў па інвестыцыях 

20.9. ажыццяўленне аперацый негандлёвага характару

дакументы, якія служаць падставай для ажыццяўлення дадзеных валютных аперацый

20.10. ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць атрыманне ад нерэзідэнтаў крэдытаў і (або) пазык у замежнай валюце.

дакумент, які пацвярджае заключэнне з нерэзідэнтам адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі, а таксама: па крэдыце, пазыцы, якія паступілі на рахунак суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта ў іншым банку, - завераная подпісамі адпаведных асоб і пячаткай іншага банка выпіска па рахунку суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць паступленне крэдыту, пазыкі; па крэдытах, пазыках, не паступіўшых па рахунак суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта ў банку на падстае дазволу Нацыянальнага банка, - дазвол Нацыянальнага банка, а таксама дакументы, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. N 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый, які пацвярджаюць выкананне работ, аказанне паслуг, паступленне тавараў, аплачаных за кошт крэдыту, пазыкі;

20.11. ажыццяўленне разлікаў з нерэзідэнтамі па валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу, правядзенне якіх ажыццяўляецца без атрымання асобнага дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне гэтага віду валютнай аперацыі

дакумент, які пацвярджае заключэнне з нерэзідэнтам адпаведнай грамадзянска-прававой здзелкі па валютных аперацыях, ажыццяўляемых па-за рамкамі грамадзянска-прававых здзелак - дакументы, якія служаць падставай для ажыццяўлення дадзеных валютных аперацый.

20.12. іншыя валютныя аперацыі пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка на куплю замежнай валюты

Дазвол Нацыянальнага банка на куплю замежнай валюты

 
ЗМЯНЕННЕ МЭТАВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ КУПЛЕНАЙ ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮТЫ.

Суб’ект валютных аперацый - рэзідэнт мае права змяніць мэтавае выкарыстанне набытай замежнай валюты ў наступных выпадках:

  • калі замежная валюта, купленая для аплаты выдаткаў, звязаных са службовымі камандзіроўкамі за мяжу работнікаў суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта, у тым ліку на навучанне, а таксама на стажыроўку, семінар, канферэнцыю і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем іх кваліфікацыі, на падставе аднаго загаду аб накіраванні ў службовую камандзіроўку за мяжу, будзе выкарыстана для аплаты выдаткаў, звязаных са службовымі камандзіроўкамі, прадугледжанымі гэтым падпунктам, па іншым загадзе.
  • на падставе дазволу Нацыянальнага банка.
  • калі частка замежнай валюты, купленай для разлікаў па імпарце тавараў (работ, паслуг) будзе выкарыстана для аплаты камісійнага ўзнагароджання банкаў-нерэзідэнтаў.
Продаж (канверсія) замежная валюты
 

Продаж (канверсія) на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца суб'ектам валютных аперацый - рэзідэнтам па неабходнасці, якая вызначаецца ім самастойна, за выключэннем абавязковага продажу замежнай валюты.

Продаж замежнай валюты на біржавым валютным рынку ажыццяўляецца як па аперацыях абавязковага продажу ў суме роўнай альбо большай за лот, так і свабодны продаж замежнай валюты праз выконваючы банк.

Продаж (канверсія) замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца суб’ектам валютных аперацый - рэзідэнтам:

  • банку, у якім адкрыты рахунак у замежнай валюце, з якога праводзіцца продаж (канверсія) замежнай валюты шляхам ажыццяўлення пераводаў з продажам (канверсіяй);
  • банку, у якім адкрыты рахунак у беларускіх рублях, на які праводзіцца залічэнне беларускіх рублёў пасля ажыццяўлення банкам аперацыі па залічэнні з купляй замежнай валюты, якая паступіла на карысць суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта;
  • банку, у якім адкрыты рахунак у замежнай валюце, на які праводзіцца залічэнне замежнай валюты пасля ажыццяўлення банкам аперацыі па залічэнні з канверсіяй замежнай валюты, якая паступіла на карысць суб’екта валютных аперацый - рэзідэнта;
  • банку, у якім не адкрыты рахункі ў замежнай валюце, з якіх праводзіцца продаж (канверсія) замежнай валюты.

Пералічэнне замежнай валюты пры яе продажы (канверсіі) суб’ектам валютных аперацый - рэзідэнтам можа ажыццяўляцца:

  • з бягучага (разліковага) рахунку рэзідэнта;
  • з рахунку па ўліку крэдытнай запазычанасці;
  • з рахункаў судоў;
  • з дабрачыннага рахунку рэзідэнта;
  • з іншых рахункаў рэзідэнта, які выступае прадаўцом;
  • з іншых рахункаў - пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Залічэнне беларускіх рублёў (замежнай валюты) пры ажыццяўленні рэзідэнтам продажу (канверсіі) замежнай валюты, за выключэннем продажу (канверсіі), ажыццяўляемай пры пераводах з продажам (канверсіяй) у адрас трэціх асоб, ажыццяўляецца:

  • на бягучыя (разліковыя) рахункі рэзідэнта;
  • на дабрачынныя рахункі прадаўца ў беларускіх рублях - ад продажу замежнай валюты, якая паступіла ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • на дабрачынныя рахункі прадаўца ў замежнай валюце - ад канверсіі замежнай валюты, якая паступіла ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • на рахункі па ўліку крэдытнай запазычанасці;
  • на рахункі судоў;
  • на іншыя рахункі рэзідэнта, які выступае прадаўцом;
  • на іншыя рахункі - пры наяўнасці дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Ажыцяўленне пераводаў з купляй (продажам, канверсіяй)
 

Інструкцыяй №112 вызначана, што ўсе валютна-абменныя аперацыі (купля, продаж, канверсія) пры ажыццяўленні пераводаў здзяйсняюцца толькі праз выконваючы банк і на пазабіржавым валютным рынку. Акрамя таго, пры куплі замежнай валюты, ажыццяўляемай з пераводам з купляй праз выканаўчы банк, неабходна ўлічваць наступныя патрабаванні:

  • мэтанакіраванасць куплі;
  • прадстаўленне пры куплі замежнай валюты дакументаў, якія з’яўляюцца падставай для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый;
  • пералічэнне ажыццяўляецца з рахункаў пакупніка, названых у п.28 Інструкцыі №112, пры выкананні патрабаванняў па афармленні разліковых дакументаў, прадугледжаных Інструкцыяй аб банкаўскім пераводзе;
  • заяўка на куплю не прадстаўляецца;
  • плацежнае даручэнне на перавод з купляй павінна ўтрымліваць дадатковыя рэквізіты: мэтавае накіраванне набываемай замежнай валюты (адпаведны падпункт 20 Інструкцыі №112, найменне і рэквізіты дакумента, які пацвярджае падставу для куплі замежнай валюты);
Асабалівасці ажыццяўлення валютна-абменных аперацый суб'ектам валютных аперацый-нерэзідэнтам
 

Валютна-абменныя аперацыі на ўнутраным валютным рынку ажыццяўляюцца суб’ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам па неабходнасці, вызначаемай ім самастойна (за выключэннем выпадкаў, вызначаных валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

Пры куплі замежнай валюты нерэзідэнтам пералічэнне беларускіх рублёў у аплату набываемай замежнай валюты ажыццяўляецца з яго рахунку, адкрытага ў банку, залічэнне набытай замежнай валюты  ажыццяўляецца на яго рахункі і (або) на рахункі іншых рэзідэнтаў і (або) нерэзідэнтаў, адкрытыя ў банку, у банку-нерэзідэнце, з улікам правамернасці выкарыстання замежнай валюты паміж імі.

Купля замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца нерэзідэнтам у банка, у якім у яго адкрыты рахунак у беларускіх рублях, з якога ажыццяўляецца купля замежнай валюты, шляхам здзяйснення пераводу з купляй. 
Акрамя таго, у банка, у якім не адкрыты рахунак у беларускіх рублях, з якога ажыццяўляецца купля замежнай валюты. У гэтым выпадку нерэзідэнт прадстаўляе ў банк, у якога ён ажыццяўляе куплю замежнай валюты, заяўку на куплю ў двух экзэмплярах.

 

Пры продажы (канверсіі) замежнай валюты нерэзідэнтам пералічэнне замежнай валюты для яе продажу (канверсіі) ажыццяўляецца з яго рахункаў, адкрытых у банку або ў банку-нерэзідэнце, залічэнне беларускіх рублёў ажыццяўляецца на яго рахункі і (або) на рахункі іншых рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў, адкрытыя ў банку; залічэнне замежнай валюты па аперацыі канверсіі ажыццяўляецца на яго рахункі, адкрытыя ў банку або ў банку-нерэзідэнце, або на рахункі іншых рэзідэнтаў і (або) нерэзідэнтаў, з улікам правамернасці выкарыстання замежнай валюты паміж імі.

Продаж (канверсія) замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца нерэзідэнтам: 

  • банку, у якім адкрыты рахунак у замежнай валюце, з якога ажыццяўляецца продаж (канверсія) замежнай валюты, шляхам ажыццяўлення пераводу з продажам (канверсіяй); 
  • банку, у якім адкрыты рахунак у беларускіх рублях (у замежнай валюце), на які банкам ажыццяўляецца залічэнне купляй (залічэнне з канверсіяй) замежнай валюты, якая паступіла на карысць нерэзідэнта, шляхам залічэння беларускіх рублёў (замежнай валюты) на рахункі нерэзідэнта пасля куплі (канверсіі) замежнай валюты банкам;
  • банку, у якім не адкрыты рахункі ў замежнай валюце, з якіх ажыццяўляецца продаж (канверсія) замежнай валюты, шляхам прадастаўлення ў банк заяўкі на продаж (канверсію) у двух экзэмплярах. 

Продаж замежнай валюты на біржавым валютным рынку ажыццяўляецца нерэзідэнтам ў агульнапрынятым парадку.

Асаблівасці парадку ажыццяўлення індывідуальнымі прадпрымальнікамі-рэзідэнтамі некаторых валютна-абменных аперацый на ўнутранным валютным рынку.
 

Індывідуальныя прадпрымальнікі – рэзідэнты маюць права для набыцця тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць на ўнутраным валютным рынку куплю наяўнай замежнай валюты за безнаяўныя беларускія рублі.

  1. купля ажыццяўляецца на падставе дагавору паміж індывідуальным прадпрымальнікам - рэзідэнтам і банкам, у якім адкрыты бягучы (разліковы) рахунак індывідуальнага прадпрымальніка - рэзідэнта ў беларускіх рублях;
  2. пералічэнне безнаяўных беларускіх рублёў на куплю наяўнай замежнай валюты ажыццяўляецца з бягучага (разліковага) рахунку індывідуальнага прадпрымальніка - рэзідэнта;
  3. спецыяльны рахунак для захоўвання набытай на ўнутраным валютным рынку замежнай валюты не адкрываецца;
  4. дакументы, якія пацвярджаюць падставу для куплі (абгрунтаванасць куплі) індывідуальным прадпрымальнікам - рэзідэнтам замежнай валюты, не прадстаўляюцца;
  5. тэрмін захоўвання набытай наяўнай замежнай валюты не вызначаецца;
  6. выдача наяўнай замежнай валюты праводзіцца праз касы банка;
  7. набытая наяўная замежная валюта можа не ўносіцца ў касу індывідуальнага прадпрымальніка - рэзідэнта і не залічвацца на яго бягучы (разліковы) рахунак у замежнай валюце;
  8. у выпадку неабходнасці індывідуальны прадпрымальнік - рэзідэнт можа ўнесці набытую наяўную замежную валюту на свой бягучы (разліковы) рахунак у замежнай валюце, мінаючы спецыяльны транзітны валютны рахунак, і выкарыстаць яе ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Хеджыраванне валютных рызык
 

Хеджыраванне — гэта нейтралізацыя рызыкі змянення цаны актыву ў будучым за кошт правядзення пэўных фінансавых аперацый.
Хеджыраванне дазваляе кампаніям, схільным да валютнай рызыкі:

  • пазбегнуць фінансавых страт пры неспрыяльным змяненні валютнага курса ў будучым; 
  • спрасціць для кампаній працэс планавання асноўных фінансавых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці за кошт магчымасці зафіксаваць будучае значэнне валютнага курса. 

Каб застрахаваць свае рызыкі ад змянення курса валюты ў будучым - заключыце форвардную здзелку з фіксацыяй курса на пэўную дату.
Форвардная здзелка ці форвардная аперацыя — гэта здзелка па абмене адной валюты на іншую па загадзя ўзгодненым курсе, якая заключаецца сёння, але дата выканання кантракту адкладзена на вызначаны тэрмін у будучым.
Гэта паслуга будзе запатрабавана:
-  арганізацыямі - экспарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць выручку ў замежнай валюце і ажыццяўляюць продаж яе на валютным рынку Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;
- арганізацыямі - імпарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія набываюць замежную валюту на валютным рынку для разлікаў за тавары і паслугі.

Даведка.
Спот – здзелка куплі, продажу або канверсіі замежнай валюты з датай валютавання не пазней другога працоўнага дня ад даты заключэння здзелкі.
Форвард – здзелка куплі, продажу, канверсіі замежнай валюты з датай валютавання не раней за тры працоўныя дні пасля даты заключэння здзелкі па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы. 
Своп – здзелка куплі продажу або канверсіі замежнай валюты на ўмовах спот з адначасовым заключэннем адваротнай здзелкі на больш познюю дату па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.

Вы можаце звязацца са спецыялістамі  Банка па тэлефонах
8 (17) 309 04 42,  8 (017) 309 00 21,  8  (017) 309 01 78
для:
- атрымання больш падрабязнай інфармацыі па вышэйназваных аперацыях;
- паведамленя аб намеры  заключыць тэрміновую валютна-абменную здзелку;
- запыту інфармацыі аб каціроўках на ажыццяўленне валютна-абменнай здзелкі на пазабіржавым валютным рынку на вышэйназваных умовах.

 

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter