Прыцягненне фінансавання шляхам размяшчэння аблігацый або акцый

ААТ «ААБ Беларусбанк» і кампанія ААБ Брокер, якая ўваходзіць у банкаўскі холдынг, з'яўляючыся прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер Рэспублікі Беларусь, аказваюць юрыдычным асобам поўны комплекс паслуг па прыцягненні пазыковага і долевага фінансавання з выкарыстаннем інструментаў рынку каштоўных папер:

  • арганізацыя выпуску і размяшчэнне аблігацый на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя выпуску і размяшчэнне акцый на Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама замежных фондавых біржах (IPO, SPO);
  • кансультаванне і садзейнічанне ў арганізацыі выпуску еўрааблігацый (крэдытных нот) на замежных рынках.

У адпаведнасці з заканадаўствам, пры эмісіі каштоўных папер эмісійныя дакументы павінны састаўляцца з выкарыстаннем паслуг прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «ААБ Брокер» гатовы рэалізаваць праект па арганізацыі і размяшчэнні каштоўных папер «пад ключ»:

распрацоўка параметраў эмісіі

падрыхтоўка эмісійных дакументаў

падрыхтоўка пакета дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску каштоўных папер

арганізацыя першаснага размяшчэння бездакументарных каштоўных папер

брокерскае і дэпазітарнае абслугоўванне інвестараў і кампаніі-эмітэнта

падрыхтоўка дакументаў для допуску каштоўных папер да абарачэння на біржы (лістынг)

выкананне функцый плацежнага агента па аблігацыях

падтрыманне другаснага рынку

(маркет-мейкер, аперацыі РЕПО і праходжанне аферт па аблігацыях)

Па пытаннях арганізацыі прыцягнення фінансавання з выкарыстаннем інструментаў рынку каштоўных папер, а таксама за дадатковай інфармацыяй вы можаце звяртацца ва ўпраўленне інвестыцыйнага банкінгу дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • тэлефон (017) 3090146, 3091157, 3090837
  • электронная пошта ib@belarusbank.by

а таксама ва УП «ААБ Брокер», якое ўваходзіць у банкаўскі холдынг.