Гандлёвае фінансаванне і дакументарныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануем Вам свае паслугі і комплексныя рашэнні ў галіне гандлёвага фінансавання і арганізацыі дакументарных аперацый.

Дакументарныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць увесь спектр аперацый з гарантыямі, акрэдытывамі і інкаса і аказвае ў рамках гэтага кірунку наступныя паслугі: 

  • адкрыццё імпартных акрэдытываў, у тым ліку, непакрытых, трансферабельных, рэвальверных, з «чырвонай агаворкай», рэзервовых (standby);
  • арганізацыя пацвярджэння, фінансавання імпартных акрэдытываў замежнымі банкамі-партнерамі;
  • авізаванне, выкананне экспартных акрэдытываў;
  • выкананне функцыі рамбурсіруючага, сцвярджаючага банка на падставе прадастаўленых паўнамоцтваў па экспартных акрэдытывах;
  • у выпадку неабходнасці іншыя віды аперацый, уключаючы папярэднюю прапрацоўку схемы разлікаў і ўмоў акрэдытыўнай здзелкі;
  • авізаванне, праверка сапраўднасці, накіраванне дакументаў для атрымання плацяжу па гарантыях банкаў-контрагентаў;
  • выкананне поўнага комплексу аперацый па дакументарным інкаса. 

Прадукты гандлёвага фінансавання:

  • выпуск безадзыўных рамбурсных абавязацельстваў па даручэннях банкаў-контрагентаў;
  • пацвярджэнне экспартных акрэдытываў, выпушчаных банкамі-контрагентамі;
  • прадастаўленне фінансавання (дыскантаванне адтэрмінаванага плацяжу) па экспартных акрэдытывах, выпушчаных банкамі-контрагентамі.
  • адкрыццё акрэдытываў па даручэнні банкаў-контрагентаў;
  • выстаўленне гарантый пад контрагентыі банкаў-контрагентаў;
  • арганізацыя прадастаўлення гандлёвага і структурнага фінансавання.

Запытаць кансультацыю па паслузе

Картинка

КАНТАКТЫ

Дэпартамент міжнароднага бізнесу

па пытаннях арганізацыі гандлёвага і структурнага фінансавання:

Тэл.: + 375 (17) 309 00 07
E-mail: tsf@belarusbank.by

па пытаннях ажыццяўлення дакументарных аперацый, у тым ліку арганізацыі фінансавання ў рамках экспартных акрэдытываў:

Тэл.:  375 (17) 218 80 61, 218 80 59
E-mail: docoperations@belarusbank.by