Наш банк прадастаўляе крэдытныя рэсурсы ІП і юрасобам як на доўгатэрміновай, так і на кароткатэрміновай аснове на стварэнне і рух абаротных і пазаабаротных актываў. Выдача крэдытаў можа праводзіцца самымі рознымі шляхамі: аднаразовае пералiчэнне сродкаў, праз адкрыццё крэдытнай лініі, авердрафт.
Стаўкі
беларускія рублі: у памеры не менш стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 8 працэнтных пунктаў
долары ЗША, еўра: ад 8,0%
расійскія рублі: ад 27,0%
Ізраільска-беларускія крэдыты
Ізраіль прадастаўляе нашай краіне крэдытныя рэсурсы ў памеры 50 млн долараў ЗША для фінансавання праектаў са страхаваннем ізраільскай карпарацыяй АШРА пад гарантыю Урада РБ або «Беларусбанка». Доля фінансавання ізраільскімі банкамі складае 85%, беларускім крэдытаатрымальнікам — 15%. Фінансаванню падлягаюць праекты, рэалізуемыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, контрагентамі па якіх (у якасці падрадчыкаў, пастаўшчыкоў і г.д.) з’яўляецца ізраільскі бок.
Варыятны крэдытавання
А
Валюта: долары ЗША.
Тэрмін: 5 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 4%.
В
Валюта: долары ЗША.
Кошт праекта: ад 5 млн.
Тэрмін: 6 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 4,2%.
С
Валюта: долары ЗША.
Кошт праекта: больш за 25 млн.
Тэрмін: 7 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 4,4%.
D-1
Валюта: долары ЗША.
Тэрмін: 5 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 4,6%.
D-2
Валюта: долары ЗША.
Кошт праекта: ад 5 млн.
Тэрмін: 6 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 4,9%.
D-3
Валюта: долары ЗША.
Кошт праекта: ад 25 млн.
Тэрмін: 7 гадоў.
Стаўка: Libor 6m + 5,3%.
Дадатковая інфармацыя:
- па крэдытах на інвестыцыйныя мэты (017) 3090481; 3091047
- па крэдытах на бягучую дзейнасць (017) 3090295; 3090090
- або ў любым падраздзяленні банка.
Авердрафты і мікракрэдыты
Авердрафт – гэта той жа крэдыт, які кліент выкарыстоўвае для аплаты разліковых дакументаў у тым выпадку, калі грошай на рахунку няма або іх недастаткова. Асноўнае адрозненне авердрафту ад крэдыту заключаецца ў тым, што на пагашэнне запазычанасці накіроўваецца сума, якая паступае на рахунак.
Мікракрэдыт - гэта пазыка абмежаванай сумы грошай. Наш банк дае многія віды пазык, у тым ліку авердрафты і мікракрэдыты, іх выдача адбываецца па спрошчанай працэдуры.
Авердрафт
Атрымальнік: юрасоба, ІП.
Патрабаванні да атрымальніка: знаходжанне на РКА ў банку, паступленні на рахунак «Беларусбанка» сродкаў на працягу апошніх 3-х месяцаў, адсутнасць пратэрмінаваных запазычанасцей у банку.
Тэрмін: да 3-х гадоў.
Сума: у межах устаноўленага банкам ліміту (залежыць ад сумы паступленняў на рахунак заяўніка).
Мікракрэдыты
Для атрымання мікракрэдыту кліент павінен мець рахунак у нашым банку (у валюце, у якой гэты крэдыт запытвае), сродкі на гэты рахунак павінны паступаць на працягу апошніх 3-х месяцаў. У гэтым жа перыядзе ў кліента не павінна быць пратэрмінаваных запазычанасцей у нашым банку.
МІКРА-БІЗНЕС
Валюта прадастаўлення: беларускія рублі/замежная валюта.
Тэрмін: да 1 года пры аднаразовай выдачы, да 3-х гадоў — пры выдачы траншамі ў рамках крэдытнай лініі.
Сума: да 15 000 базавых велічынь.
Дадатковая інфармацыя:
(017) 3090295, (017) 3090090 або ў любым падраздзяленні банка.