Падключайце эквайрынг з выкарыстаннем QR-кода і атрымлівайце магчымасць прымаць аплату ад пакупнікоў па QR-кодзе.
Аплата па QR-кодзе сэрвісам Cashew — гэта сэрвіс, які дазваляе прадаўцам прымаць безнаяўныя плацяжы без устаноўкі тэрмінальнага абсталявання, а пакупнікам разлічвацца мабільным дадаткам M-Belarusbank, адсканіраваўшы QR-код.
Перавагі для бізнесу
- Нізкія выдаткі па прыёме плацяжоў
Падпіска на 1 год выкарыстання сэрвісу Cashew – 36 рублёў.
Камісія па дагаворы QR-эквайрынга банка – 0,5% (пры аплаце M-Belarusbank).
Камісія па дагаворы на паслугі E-POS - 1,2% (у выпадку аплаты дадаткамі іншых банкаў). - Няма неабходнасці ў дадатковым абсталяванні
Прыём плацяжоў можна ажыццяўляць з дапамогай тэлефона, планшэта або камп’ютара - QR-код можа быць адпраўлены пакупніку на email, мэсэнджар або ў выглядзе СМС
- Зручнасць выкарыстання ў гарадскім транспарце
Стварэнне ўнікальнага QR-кода для кожнага транспартнага сродку.
Кантроль аплаты праз мабільны дадатак.
Блакіроўка аплаты ў транспарце ў перыяд праверкі аплаты.
Справаздачнасць па кожным транспартным сродку.
Адлюстраванне прададзеных білетаў у рэжыме рэальнага часу.
Падрабязней пра сэрвіс аплаты па QR-кодзе
Як бізнесу падключыцца да сістэмы прыёму плацяжоў QR-кодам
Для падключэння да сістэмы прыёму плацяжоў QR-кодам неабходна зарэгістравацца ў сістэме Cashew і заключыць дагавор з Беларусбанкам.
1 крок. Зарэгістравацца ў сістэме Cashew, скачаўшы дадатак
2 крок. Выбраць прыдатны варыянт падключэння сэрвісу і заключэння дагавору.
Для гэтага неабходна:
- Звярнуцца да правайдара Cashew для выбару і настройкі найбольш аптымальнага тэхнічнага рашэння для бізнесу.
Кантактныя асобы прадстаўнікоў правайдара Cashew:
e-mail: info@cashew.me
+375 44 714 85 35 (Іна Самовіч)
+375 29 672 59 99 (Павел Матораў)
Магчымыя варыянты падключэння:
- Дадатак для бізнесу
устанаўліваецца дадатак Cashew на тэлефон або планшэт;
даступна для iOS і Android;
кантралюе доступ для прадаўцоў і кур’ераў. - Інтэграцыя з анлайн-магазінамі
Cashew мае гатовыя тэхнічныя рашэнні для хуткай інтэграцыі з карзінамі папулярных платформ, якія выкарыстоўваюцца для кіравання інтэрнэт-магазінамі. -
Інтэграцыя з касавымі модулямі
Інтэграцыя Cashew з касамі дае магчымасць супрацоўнікам праводзіць пакупку звыклым спосабам. Для інтэграцыі з касавымі рашэннямі неабходна звярнуцца да распрацоўшчыка сэрвіса.
- Дадатак для бізнесу
- Заключыць дагавор з правайдарам Cashew.
3 крок. Звярнуцца ў найбліжэйшую ўстанову Беларусбанка для заключэння дагавору эквайрынгу.
Тарыфы
QR-эквайрынг дае магчымасць прымаць безнаяўныя плацяжы з нізкай камісіяй:
0,5% ад сумы (мін. 1 капейка) – па картках Беларусбанка;
2% ад сумы (мін. 1 капейка) – па картках іншых банкаў.
Камісія застаецца пастаяннай незалежна ад таго, як прымаюцца плацяжы QR-кодам: у магазіне, праз сайт або пры дастаўцы кур’ерам.