Паслуга SMS – паведамленняў з інфармацыяй аб арганізацыі гандлю і сэрвісу
Пры заключэнні дагавору аб супрацоўніцтве з арганізацыяй гандлю (сэрвісу) (далей – АГС) у рамках партнёрскай (бонуснай) праграмы Банк аказвае АГС інфармацыйныя паслугі шляхам накіравання трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Банка, якія ўдзельнічаюць у партнёрскай (бонуснай) праграме Банка, sms-паведамленняў з інфармацыяй аб АГС
Перавагі sms – паведамлення:
- павелічэнне кліенцкай базы: паведамленне можна накіраваць кліентам ААТ «ААБ Беларусбанк», якія карыстаюцца картачнымі прадуктамі;
- самакіраванне працэсам расылкі: напісанне тэкста, колькасць кліентаў, тэрміны накіравання sms-паведамленняў, катэгорыя трымальнікаў картак, якім павінны быць накіраваны sms-паведамленні і інш. параметры;
- выгадна: кошт гэтай паслугі 0,04 бел.руб. за 1 SMS-паведамленне (з ПДК).
Заўвага: сэрвіс часова прыпынены.