Зарплата за адну капейку

Правілы правядзення акцыі «Зарплата за адну капейку»

  1. Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Зарплата за адну капейку» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Зарплата за адну капейку» (далей – Акцыя).
  2. Акцыя праводзіцца банкам з мэтай прыцягнення на разліковае і банкаўскае касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, стымулявання росту продажаў банкаўскіх прадуктаў (паслуг).
  3. Перыяд правядзення Акцыі: з 12.12.2024 па 30.06.2025 уключна.
  4. Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні банка.
  5. Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – удзельнік Акцыі), якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям:
    • адкрываюць упершыню ў банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях;
    • падключаюць рахунак да аднаго з пакетаў паслуг: «Развіццё», «Лёгкі», «Перспектыўны», «Гандлёвы», «Актыўны», «Лідар», «Капітал»;
    • не маюць на дату звароту ў банк для ўдзелу ў Акцыі заключанага дагавору на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам (далей – дагавор) або скасавалі ў перыяд правядзення Акцыі такі дагавор.
  6. Удзельніку Акцыі ўстанаўліваецца ўзнагароджанне за пералічэнне і выплату сум (у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак) у рамках заключанага дагавору на пералічэнне заработнай платы і прыраўнаваных да яе плацяжоў (асабістага даходу індывідуальнага прадпрымальніка) на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў банку, у памеры 0,01 беларускага рубля за кожнае пералічэнне.

    Памер узнагароджання, пазначаны ў частцы першай гэтага пункта, дзейнічае для ўдзельніка Акцыі на працягу 6 (шасці) каляндарных месяцаў з даты заключэння дагавору.

    З першага чысла месяца, наступнага за заканчэннем тэрміну, названага ў частцы другой гэтага пункта, памер узнагароджання па дагаворы, заключаным у рамках Акцыі, падлягае ўстанаўленню па ўзгадненні бакоў або згодна са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам.

  7. У перыяд правядзення Акцыі ўдзельнік Акцыі мае права прымаць удзел у ёй толькі 1 (адзін) раз.
  8. Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка Акцыі з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.
  9. Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках.

    Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правілаў, у тым ліку ў частцы падаўжэння перыяду правядзення Акцыі, аб датэрміновым спыненні Акцыі.

    У выпадку змянення Правілаў або датэрміновага спынення Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе belarusbank.by.

  10. Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 12.12.2024.