Рэкамендацыі па запаўненні заявы на адкрыццё акрэдытыву

У мэтах правядзення разлікаў па дагаворы куплі-продажу (паслуг), які прадугледжвае акрэдытыўную форму разлікаў, пакупніку неабходна звярнуцца ў ААТ «ААБ Беларусбанк» з заявай на адкрыццё акрэдытыву на карысць прадаўца.

Пры падрыхтоўцы заявы на адкрыццё акрэдытываў у ААТ «ААБ Беларусбанк» просім прытрымлівацца наступных рэкамендацый.

1. Поле «Загададавец»

Пазначаецца поўнае і дакладнае найменне і адрас загададаўца, якія павінны быць пазначаны ў адпаведнасці з умовамі кантракту.

2. Поле «Бенефіцыяр»

Пазначаецца поўнае і дакладнае найменне і адрас бенефіцыяра, на чыю карысць адкрываецца акрэдытыў (павінны быць пазначаны ў адпаведнасці з умовамі кантракту).

3. Поле «Дата заканчэння тэрміну і месца для прадстаўлення дакументаў»

Пазначаецца апошні дзень (канкрэтная дата), калі бенефіцыяр па акрэдытыве можа прадставіць дакументы ў выконваючы банк (для праверкі і ажыццяўлення плацяжу па акрэдытыве ў адпаведнасці з яго ўмовамі).

Тэрмін дзеяння акрэдытыву ўключае перыяд, неабходны для адгрузкі тавараў (прадастаўлення паслуг) і перыяд прадстаўлення дакументаў.

Месцам заканчэння акрэдытыву з’яўляецца горад або краіна знаходжання выконваючага банка.

4. Поле «Пацвярджэнне акрэдытыву»

Звяртаем Вашу ўвагу, што ўмова аб адкрыцці засведчанага акрэдытыву прапісваецца ў кантракце або ўзгадняецца з бенефіцыярам да моманту адкрыцця акрэдытыву.

Выбар пацвярджаючага банка павінен быць узгоднены з ААТ «ААБ Беларусбанк» да накіравання заявы на адкрыццё акрэдытыву.

5. Поле «Выконваецца шляхам»

Пазначаецца банк, у якім акрэдытыў прадугледжвае выкананне згодна з умовамі кантракту (выконваючы банк) і спосаб ажыццяўлення выконваючым банкам плацяжу на карысць бенефіцыяра: шляхам плацяжу па прад’яўленні або адтэрмінаванага плацяжу, або акцэпта, або негацыяцыі.

6. Поле «Частковыя адгрузкі»

У адпаведнасці з кантрактам або па дамоўленасці бакоў загададавец робіць адзнаку:

  • дазволены частковыя адгрузкі (у выпадку, калі тавар будзе адгружацца некалькімі партыямі)
  • не дазволены (у выпадку, калі тавар павінен быць адгружаны адной партыяй).

Прадстаўленне дакументаў, якое ўтрымлівае больш за адзін камплект транспартных дакументаў, якія сведчаць аб тым, што перавозка ажыццяўляецца больш чым на адным транспартным сродку, але аднолькавым відам транспарту, будзе лічыцца як пакрываючае частковыя адгрузкі, нават калі гэтыя транспартныя сродкі накіроўваюцца ў адзін і той жа дзень і ў адно і тое месца прызначэння.

7. Поле «Перагрузка»

У адпаведнасці з кантрактам або па дамоўленасці бакоў загададавец робіць адзнаку:

  • дазволены (у выпадку, калі выкарыстоўваюцца некалькі відаў транспарту і патрабуецца перагруз);
  • забаронены.

Перагрузка па ўмовах акрэдытыву азначае фізічнае перамяшчэнне груза з аднаго транспартнага сродку на іншы пры яго транспарціроўцы ад месца адпраўкі да месца прызначэння. Нават калі перагрузка забаронена ўмовамі акрэдытыву, банкі будуць прымаць транспартныя дакументы, якія ўказваюць, што перагрузка будзе ці можа мець месца пры ўмове, што ўся перавозка пакрыта адным і тым жа транспартным дакументам і адным і тым жа відам транспарту (артыкул 24е Уніфікаваных правіл і звычаяў па дакументарных акрэдытывах №600, рэд.2007).

Такім чынам, калі ўмовамі акрэдытыву прадугледжана прадстаўленне аднаго транспартнага дакумента, то ў заяве на адкрыццё акрэдытыву трэба пазначыць, што перагрузка забаронена.

8. Палі «Месца прыняцця да пагрузкі / Порт/Аэрапорт адгрузкі і Порт/Аэрапорт дастаўкі/Месца канцавой разгрузкі/Месца дастаўкі

Пазначаюцца месца адпраўлення і месца дастаўкі, якія могуць быць абазначаны як горад, порт, аэрапорт, краіна, група краін у залежнасці ад таго, якім транспартам ажыццяўляецца дастаўка грузу (аўтамабільным, чыгуначным/марскім, паветраным/змешаная дастаўка).

Тут не трэба прымяняць абрэвіятуры, а таксама недакладныя выразы, такія, як «балтыйскія парты» і да т.п.

9. Поле «Апісанне тавару»

Апісанне тавару павінна быць дакладным, але разам з тым максімальна кароткім і не павінна ўтрыліваць даныя, якія не могуць быць пацверджаны прадстаўляемымі па акрэдытыве дакументамі.

Спасылка на нумар і дату базавага дагавору пастаўкі тавараў (аказання паслуг) з’яўляецца абавязковай. Таксама абавязкова пазначэнне ўмоў пастаўкі ў адпаведнасці з кантрактам, а таксама згодна з Правіламі Міжнароднай гандлёвай палаты «Інкатэрмс» (Міжнародныя правілы па тлумачэнні гандлёвых тэрмінаў).

Можа дапускацца 5-працэнтнае адхіленне ў дачыненні да колькасці тавару, калі толькі ў акрэдытыве прама не сказана пра адваротнае. Пры гэтым сума патрабаванняў бенефіцыяра не павінна перавышаць суму акрэдытыву.

10. Поле «Пералік дакументаў» (сертыфікаты, акты, пасведчанні і да т.п.).

Пазначаюцца дакументы, супраць якіх адбываецца плацеж па акрэдытыве згодна са знешнегадлёвым кантрактам, а таксама вызначаецца колькі арыгіналаў і копій кожнага дакумента неабходна прадставіць па акрэдытыве.  

Абавязковымі дакументамі для прадстаўлення, згодна з Інструкцыяй НБ РБ № 67 «Аб парадку ажыццяўлення банкаўскіх дакументарных аперацый», з’яўляюцца:

  • камерцыйны рахунак-фактура (інвойс)
  • транспартны дакумент, які пацвярджае адгрузку, або
  • дакумент, які пацвярджае прыём-перадачу тавару экспедытару або прыём-перадачу тавару (выкананне работ, аказанне паслуг) прадстаўніку загададаўца.

Калі ўмовы пастаўкі пазначаны як «CIP» або «CIF», можа быць таксама прадугледжана прадастаўленне страхавога дакумента («Страхавы поліс/сертыфікат»).

У гэтым полі таксама павінны быць пазначаны ўсе спецыфічныя патрабаванні да гэтых дакументаў.

Правільна пазначаць назвы транспартных дакументаў наступным чынам:

  • для чыгуначнага транспарту: дублікат чыгуначнай накладной – 1 арыгінал;
  • для аўтамабільнага транспарту: міжнародная транспартная накладная (CMR, экзэмпляр для адпраўшчыка) - 1 арыгінал;
  • для авіятранспарту: авіянакладная – 1 арыгінал;
  • для марскога транспарту: поўны камплект «чыстых» бартавых канасаментаў;
  • для змешанай перавозкі: поўны камплект «чыстых» камбінаваных (мультымадальных) канасаментаў.

Калі патрабуецца прадстаўленне дакументаў іншых, чым транспартныя, страхавыя дакументы і камерцыйныя рахункі, неабходна пазначыць, кім такія дакументы павінны быць выдадзены (падпісаны, засведчаны і да т.п.), якія фармуліроўкі павінны ўтрымліваць гэтыя дакументы.

11. Поле «Дадатковыя інструкцыі»

Пазначаюцца спецыяльныя інструкцыі да прадстаўляемых дакументаў (мова дакументаў, патрабаванні да зместу ў дакументах вызначаных умоў і г.д.), а таксама іншыя дадатковыя інструкцыі. Напрыклад:

мова дакументаў «дакументы на рускай мове прымаюцца», «дакументы павінны быць прадстаўлены на англійскай мове».

калі грузаатрымальнік/грузаадпраўшчык адрозніваецца ад загададаўца/бенефіцыра, неабходна пазначыць фактычнага грузаатрымальніка/грузаадпраўшчыка.

12. Поле «Камісіі»

У заяве на адкрыццё акрэдытыву неабходна пазначыць, як загададавец і бенефіцыяр размяркоўваюць паміж сабой камісійныя ўзнагароджанні па акрэдытыве. У прыватнасці:

  • пры адкрыцці акрэдытыву, выконваемага па прад’яўленні дакументаў, неабходна пазначыць, якія камісіі аплачвае кожны з бакоў па акрэдытыве. Найбольш прымальнай з’яўляецца наступная фармулёўка: «Усе камісіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аплачваюцца загададаўцам, усе камісіі за межамі Рэспублікі Беларусь - бенефіцыярам»;
  • пры адкрыцці пацверджанага акрэдытыву, выконваемага па прад’яўленні дакументаў, неабходна дадаткова пазначыць, хто аплачвае камісію пацвярджаючага банка за пацвярджэнне;
  • пры адкрыцці пацверджанага акрэдытыву з фінансаваннем (з растэрміноўкай плацяжу і дысканціраваннем дакументаў) неабходна дадаткова пазначыць, які з бакоў па акрэдытыве аплачвае камісію фінансуючага банка за растэрміноўку плацяжу і дысканціраванне;
  • пры адкрыцці пацверджанага акрэдытыву з постфінансаваннем, неабходна дадаткова пазначыць, хто аплачвае працэнты за постфінансаванне;
  • у выпадку ўдзелу ў здзелцы рамбурсіруючага банка, неабходна дадаткова пазначыць, які з бакоў аплачвае камісію рамбурсіруючага банка.

13. Поле «Перыяд прадстаўлення»

Пазначаецца тэрмін для прадстаўлення дакументаў – перыяд часу пасля адгрузкі тавару, на працягу якога павінна быць зроблена прадстаўленне дакументаў у адпаведнасці з умовамі акрэдытыву. У выпадку адсутнасці ў акрэдытыве такога пазначэння дадзены перыяд згодна з артыкулам 43 (а) Уніфікаваных правіл па акэдытывах аўтаматычна ўстанаўліваецца роўным 21 дню.

У выпадку, калі дакументы павінны быць прадстаўлены ў межах тэрміну дзеяння акрэдытыву, у заяве на адкрыццё акрэдытыву павінна быць пазначана: «Дакументы, прадстаўленыя пазней за 21 дзень пасля адгрузкі, але ў межах тэрміну дзеяння акрэдытыву прымальныя».

Неабходна таксама ўлічваць, што:

  • перыяд прадстаўлення дакументаў не павінен перавышаць дату заканчэння акрэдытыву.
  • у выпадку пазначэння ў кантракце канкрэтных дат апошняй адгрузкі і заканчэння акрэдытыву, неабходна самастойна разлічваць перыяд для прадстаўлення дакументаў.

14. Поле «Авізуючы банк»

Пазначаецца банк, які паведамляе бенефіцыяру аб выпуску акрэдытыву на яго карысць (поўны і дакладны адрас банка, SWIFT Code).

 

ІНШАЕ

Запаўненне палёў «спосаб дастаўкі», «частковыя адгрузкі», «перагрузка», «апошняя дата адгрузкі», «адгрузка (прыняцце да перавозкі)», «порт (аэрапорт) адгрузкі», «порт (аэрапорт) дастаўкі», «для транспарціроўкі ў», у выпадку адкрыцця акрэдытыву для аплаты аванса і (або) паслугі, не патрабуецца.