Тэрміновы банкаўскі ўклад «Аддалены дэпазіт 365» (у доларах ЗША)

  1. Грашовыя сродкі на тэрміновы банкаўскі ўклад «Аддалены дэпазіт 365» у доларах ЗША для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прымаюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Укладаатрымальнік) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – Укладчык) у доларах ЗША ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (пры ўмове наяўнасці адкрытага ва Укладаатрымальніка ўкладнога (дэпазітнага) рахунку з нулявым астаткам) і з улікам умоў па гэтым тэрміновым банкаўскім укладзе(дэпазіце).
  2. Умовы па тэрміновым банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт 365» (далей – Умовы):

№ п/п

Найменне ўмоў

Змест умоў

2.1.

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу

1000,00 долараў ЗША

2.2.

Магчымасць папаўнення

Укладчык мае права не пазней чым за 30 дзён да вызначанага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) на ўмовах дагавору папаўняць суму ўкладу (дэпазіту).

Папаўненне сумы ўкладу (дэпазіту) не ажыццяўляецца ў выхадныя дні краін – эмітэнтаў замежнай валюты, якая з’яўляецца валютай укладу (дэпазіту). Банк інфармуе Укладчыка аб выхадных і святочных днях банкаў краін –эмітэнтаў замежнай валюты шляхам размяшчэння інфармацыі на карпаратыўным сайце банка www.belarusbank.by.

2.3.

Працэнты па ўкла­дзе (дэпазіце), парадак устанаў­лення і змянення іх памеру

Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) з дня заключэння дагавору (размяшчэння ўкладу (дэпазіту) Укладчыкам) па дзень (уключна), які папярэднічае дню вяртання сумы ўкладу (дэпазіту), складаюць 3,5 % гадавых.

Укладаатрымальнік абавязваецца ажыццяўляць выплату Укладчыку працэнтаў шляхам далучэння іх да ўкладу (дэпазіту) у дзень заканчэння кожнага месяца захоўвання ўкладу (дэпазіту) да дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту). У выпадку калі да вызначанага дагаворам дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) застаецца менш за 30 дзён, працэнты па ўкладзе (дэпазіце) далучаюцца да ўкладу (дэпазіту) у дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту).

Укладаатрымальнік мае права ў аднабаковым парадку змяняць памер працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце), папярэдне апавясціўшы аб гэтым Укладчыка шляхам накіравання Укладчыку электроннага паведамлення па сістэме «Кліент-банк» аб змяненні памеру працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце). Укладчык лічыцца праінфармаваным у  дзень накіравання электроннага паведамлення. У выпадку змяншэння Укладаатрымальнікам памеру працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) новы іх памер прымяняецца да ўкладу (дэпазіту) па заканчэнні аднаго месяца з дня апавяшчэння.

Укладчык мае права на працягу аднаго месяца з дня апавяшчэння запатрабаваць суму ўкладу без паніжэння працэнтнай стаўкі ў выпадку нязгоды са змяненнем памеру працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце), прадставіўшы па сістэме «Кліент-банк» адпаведнае плацежнае даручэнне.

2.3.1.

Парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце)

Пры налічэнні працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) колькасць дзён прымаецца дакладная (365 або 366 дзён у годзе). Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца за кожны каляндарны дзень заходзячы з фактычнага астатку сумы ўкладу (дэпазіту).

Калі дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) прыпадае на выхадны або святочны дзень, то працэнты па ўкладзе (дэпазіце) за вышыйназваныя дні налічваюцца па стаўцы, дзеючай па ўкладзе (дэпазіце) у дзень, які папярэднічае дню наступлення тэрмну вяртання ўкладу (дэпазіту), а вяртанне ўкладу (дэпазіту) і налічаных працэнтаў ажыццяўляецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём.

2.4.

Тэрмін захоўвання (тэрмін вяртання) укладу (дэпазіту)

365 дзён (уключна)

(днём вяртання ўкладу (дэпазіту) лічыцца дзень, наступны за днём заканчэння 365 дзён, пачынаючы з дня залічэння грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт)).

2.5.

Паніжаная працэнтная стаўка

Стаўка, устаноўленая Укладаатрымальнікам па ўкладах фізічных асоб да запатрабавання ў валюце ўкладу (дэпазіту).

2.6.

Умовы пералічэння ўкладу (дэпазіту) на бягучы (разліковы) рахунак

Пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) па дагаворы Укладаатрымальнік на падставе плацежнага даручэння Укладчыка абавязваецца вярнуць уклад (дэпазіт) з улікам прылічаных да ўкладу (дэпазіту) працэнтаў на рахунак Укладчыка, пазначаны ў плацежным даручэнні, на працягу вызначанага ва Укладаатрымальніка часу па рабоце з кліентамі (далей – банкаўскі дзень): плацежныя даручэнні, якія паступілі на працягу банкаўскага дня, выконваюцца ў той жа банкаўскі дзень, прынятыя па заканчэнні банкаўскага дня – на наступны банкаўскі дзень.

2.7.

Расходныя апера­цыі

Любая расходная аперацыя да наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту), у тым ліку і не па патрабаванні Укладчыка, цягне пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы.

  1. Умовы па ўкладзе выкладзены ў публічнай аферце (дадатак 1 да гэтых Умоў), якая размяшчаецца ў сетцы  Інтэрнэт на карпаратыўным сайце банка па адрасе: www.belarusbank.by і ў праграмным комплексе «Кліент-банк». Названая публічная аферта з’яўляецца дагаворам тэрміновага банкаўскага ўкладу «Аддалены дэпазіт 365» (у доларах ЗША).