Аддаленае адкрыццё рахунку праз МСІ

1

Адкрыць рахунак
праз МСІ
Выбраць пакет
паслуг РКА

Калі вы юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік – рэзідэнт Рэспублікі Беларусь, то можаце стаць кліентам ААТ "ААБ Беларусбанк" цалкам дыстанцыйна праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).

Што такое МСІ?

МСІ – гэта бяспечны спосаб аддаленай ідэнтыфікацыі. Калі вы ўжо прайшлі ідэнтыфікацыю ў любым банку, вы можаце адкрыць рахунак у Беларусбанку анлайн – без паходаў у аддзяленне.

Як адкрыць рахунак анлайн?

  1. Зарэгіструйцеся ў сістэме «Інтэрнэт банк», прайшоўшы аддаленую ідэнтыфікацыю ў МСІ.
    Для юрыдычнай асобы: патрэбны ключ ЭЛП, выдадзены ДзяржСКАК кіраўніку.
  2. Прымацуйце скан-копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
    + Для юрыдычных асоб – скан-копію ўстаноўчага дакумента (Статут).
  3. Пасля адкрыцця рахунку ён адразу даступны ў "Інтэрнэт банку" для правядзення разлікаў.