Імгненныя плацяжы

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 ліпеня 2019 года прапануе карпаратыўным кліентам, падключаным да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, скарыстацца магчымасцямі сістэмы імгненных плацяжоў. Кліентам, якія знаходзяцца на абслугоўванні ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк» і не перайшлі на адзіны БІК, а таксама кліентам іншых банкаў, жадачючым скарыстацца сістэмай імгненных плацяжоў, прапануем адкрыццё бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў ва ўстановах нашага банка.

Імгненныя плацяжы можна ажыццявіць унутры краіны і толькі ў беларускіх рублях. Можна здзейсніць аплату за тавары, работы, паслугі, а таксама зрабіць адлічэнні ў бюджэт у рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень 365(366) дзён у годзе. Плацяжы выконваюцца не толькі кругласутачна, але і імгненна – на працягу мінуты. Грашовыя сродкі, якія паступілі па імгненным плацяжы, адразу ж даступны атрымальніку.

Для ажыццяўлення імгненнага плацяжу патрабуецца выкананне наступных умоў:

Маска рахункаў плацельшчыка

Тыпы рахункаў плацельшчыка па  ІДПК

Код валюты

Маска рахункаў атрымальніка

Тыпы рахункаў атрымальніка па  ІДПК

Код банка бенефіцыяра

Чарговасць

3011, 3012, 3013, 3015

 4, 42, 43

 

933

301* (акрамя 3014), 36* (акрамя 3609, 3619, 3629, 3639, 3649), 8*

≠ Z

банк-удзельнік СІП

13, 21

3604

4, D4

3605

 D4

3632

E

3640, 3641, 3642

D, Е, М

  • для афармлення і адпраўкі імгненнага плацяжу ў плацежным даручэнні неабходна выбраць статус «імгненны»;
  • наяўнасць астатку грашовых сродкаў на рахунку;
  • адсутнасць абцяжаранняў па рахунку (прыпыненняў аперацый па рахунку, арыштаў на грашовыя сродкі на рахунку, невыкананых грашовых абавязацельстваў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме выканання грашовых абавязацельстваў, распараджэнняў на браніраванне грашовых сродкаў);
  • адсутнасць плацежных даручэнняў з больш высокім прыярытэтам (чарговасць 02, 03, 04, 05, 06, 07, 08, 09, 10, 11, 13, 20);
  • плацежнае даручэнне павінна адпавядаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 года N 165-З «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджання зброі масавага паражэння»;
  • рахунак не належыць арганізацыі, якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі (спынення дзеяння), працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • банк-атрымальнік плацяжу павінен быць удзельнікам сістэмы імгненных плацяжоў.

Звяртаем увагу:

  • імгненны плацеж з’яўляецца безадзыўным;
  • імгненны плацеж выконваецца толькі ў поўнай суме;
  • узнагароджанне за ажыццяўленне імгненнага плацяжу не перавышае памер узнагароджання за пераводы грашовых сродкаў у беларускіх рублях з рахункаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, устаноўлены Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк». Для кліентаў, якія знаходзяцца на пакетным абслугоўванні, узнагароджанне за ажыццяўленне імгненнага плацяжу ўваходзіць у абанентную плату за карыстанне пакетам паслуг у колькасці электронных пераводаў, прадугледжаных пакетам паслуг;
  • грашовыя сродкі, якія паступілі імгненным плпцяжом пасля 16.15 бягучага дня і да моманту адкрыцця наступнага аперацыйнага дня банка, атрымальнік можа выкарыстаць толькі імгненным плацяжом;
  • падрабязную інфармацыю аб ажыццяўленні імгненнага плацяжу можна атрымаць ва ўстанове ААТ «ААБ Беларусбанк».

Імгненны плацеж, які здзеснены пасля 16.15, адлюструецца ў выпісцы па рахунку ўжо за наступны працоўны дзень. Напрыклад, калі ажыццявіць плацеж у пятніцу ўвечары, то ён адлюструецца ў выпісцы за панядзелак.

У фармірумай выпісцы па рахунку кліента пазначаецца дата ажыццяўлення імгненнага плацяжу. Імгненныя плацяжы пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт прымаюцца ў залік падатковымі органамі і органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва днём іх ажыццяўлення.

Пры разліку грашовых сродкаў для плацяжоў у лік неадкладных патрэб, вызначэнні астатку па рахунку на пачатак банкаўскага дня неабходна ўлічваць асаблівасці адлюстравання па выпісцы сум імгненных плацяжоў, праведзеных пасля 16.15.

Банкі – удзельнікі СІП:

  • Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
  • ААТ «ААБ Беларусбанк»
  • ОАО «Сбер Банк»
  • ААТ «Белаграпрамбанк»
  • «Пріорбанк» ААТ
  • ААТ «Белінвестбанк»
  • ААТ «Тэхнабанк»
  • ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь)
  • ААТ «Банк Дабрабыт»
  • ААТ «Банк БелВЭБ»
  • ЗАТ «БСБ БАНК»
  • ЗАТ «МТБанк»
  • ААТ «БНБ-Банк»
  • ААТ «Белгазпромбанк»
  • ЗАТ «ОптіКурс»НКФО»
  • ЗАО «РРБ-Банк»
  • ЗАО «Альфа-банк»
  • ЗАО « Банк «Решение»
  • ЗАО «БТА Банк»
  • ОАО «Статусбанк»
  • ОАО «Паритетбанк»
  • ЗАО «Цептер Банк»
  • ЗАО «ТК Банк»