Гарантыі і паручыцельствы, факторынгавыя аперацыі

Гарантыі і паручыцельствы

Па даручэнні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» выдае гарантыі і паручыцельствы як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. 

Віды гарантый, выдаваемых ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • гарантыі плацяжу;
  • гарантыі вяртання авансу;
  • гарантыі выканання;
  • тэндарныя (конкурсныя) гарантыі;
  • гарантыі забеспячэння крэдыту (іншых актыўных аперацый);
  • мытныя гарантыі.

Банкаўскія гарантыі і паручыцельствы выдаюцца на платнай аснове. Інфармацыю аб узнагароджаннях за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы можаце атрымаць у блоку «Карысныя спасылкі» (п.п. 4.4.3.1.)

Факторынгавыя аперацыі

Факторынг - фінансаванне банкам пастаўшчыка, які ўступае яму права грашовага патрабавання да пакупніка. За гэту паслугу банк спаганяе працэнт зыходзячы са стаўкі па прадастаўляемых актыўных банкаўскіх аперацыях.

Інфармацыю аб узнагароджаннях за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы можаце атрымаць у блоку «Карысныя спасылкі» (разгляд пакета дакументаў для ажыццяўлення факторынгу - п.п. 4.6.8.)

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць:

  • у дэпартаменце крэдытавання карпаратыўных кліентаў Галаўнога офіса па тэл.: (017) 3090295, 3090090 – супрацоўнікі ўпраўлення бягучага крэдытавання; (017) 3090148, 3091043 – супрацоўнікі ўпраўлення інвестыцыйнага крэдытавання;
  • у любой установе Банка.

Адправіць заяўку на паслугу