Навіны банка і прэс-рэлізы
25.05.2021

Беларусбанк удастоены міжнароднай узнагароды за актыўны ўдзел у новых прадуктах валютнага рынку

Найбуйнейшы банк краіны ўдастоены міжнароднай узнагароды «За прафесійны падыход і актыўны ўдзел у новых прадуктах валютнага рынку». Аб гэтым было абвешчана падчас VI Міжнароднага форуму валютнага і грашовага рынкаў Маскоўскай біржы, акі адбыўся напярэдадні ў Сочы.

image001

Штогадовы форум, які праводзіцца ПАТ «Маскоўская Біржа», з’яўляецца пляцоўкай для арганізацыі сустрэч прадстаўнікоў банкаўскай супольнасці, прафудзельнікаў, карпарацый, а таксама замежных фінансавых арганізацый з мэтай сумеснага абмеркавання і пошуку эфектыўных рашэнняў для далейшага развіцця валютна-грашовага рынку ва ўмовах глабалізацыі фінансавых рынкаў.

Праца форуму пабудавана на прынцыпах свабоднага абмену меркаваннямі і канструктыўнага дыялогу.

Беларусбанк з’яўляецца членам секцыі валютнага рынку ПАТ «Маскоўская Біржа» з 2013 года. Выкарыстанне гандлёвай пляцоўкі валютнай біржы дазваляе найбуйнейшаму банку ажыццяўляць шматлікі спектр валютна-абменных аперацый з дапамогай сучасных інавацыйных прадуктаў, што дае магчымасць дыферэнцыраваць працу на розных рынках і развівацца як сучасны банкаўскі інстытут, інтэгрыраваны ў сусветную фінансавую сістэму.

Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!