Менавіта пад такой тэмай 22 сакавіка стартуе штогадовая кампанія па павышэнні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі Global Money Week 2021 (GMW-2021), арганізатар якой — міжнародная Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця па фінансавай адукацыі, у якой Беларусбанк традыцыйна прымае ўдзел.
Тэма GMW-2021 выбрана не выпадкова: у бягучай сітуацыі ў свеце вельмі важна забяспечваць бяспеку сваіх фінансаў і захоўваць здароўе. Усе мерапрыемствы ў 2021 годзе, як і 2020-м, будуць праводзіцца з забеспячэннем прафілактычных мер па распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі. Многія пройдуць у дыстанцыйным фармаце.
Падтрымліваючы кампанію, Беларусбанк штогод праводзіць каля 500 мерапрыемстваў: семінары, адкрытыя ўрокі, лекцыі, прэзентацыі, конкурсы, віктарыны, квэсты і інш. У іх, як правіла, удзельнічаюць больш за 50 000 дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
«Перакананы, што мерапрыемствы, якія мы штогод ладзім у рамках Global Money Week, садзейнічаюць фарміраванню ў дзяцей і моладзі разумных фінансавых паводзін, вучаць бяспечнаму карыстанню сучаснымі банкаўскімі інструментамі», - сказала кіраўнік групы па павышэнні фінансавай граматнасці галаўнога офіса банка, намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу дэпартамента рознічнага бізнесу Наталля Корбут.