Навіны банка і прэс-рэлізы
31.10.2018

«Беларусбанк» дапамагае людзям са слабым зрокам кіраваць фінансамі

Ва ўстанове рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Цэнтр паспяховага чалавека» 30 кастрычніка прайшло пасяджэнне круглага стала, на якім абмеркавалі вынікі праекта «Вучымся кіраваць фінансамі самі». Мэта гэтага праекта - навучыць людзей з інваліднасцю па зроку карыстацца інтэрнэт-банкінгам і іншымі банкаўскімі анлайн-рэсурсамі. Адным з партнёраў у рэалізацыі ініцыятывы выступіў «Беларусбанк».

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі DVV International - Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, а таксама работнікі банкаў-партнёраў.  Прысутныя абмеркавалі вынікі сумеснай працы за паўгоддзе, на працягу якога па ўсёй краіне прайшлі навучальныя семінары для людзей з інваліднасцю па зроку, былi выдадзены метадычныя дапаможнікі, напісаныя шрыфтам Брайля, і аўдыёматэрыялы па рабоце з мабільнымі банкаўскімі прыкладаннямі.

slabov

Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка ўпраўлення кліенцкага маніторынгу дэпартамента рознічнага бізнесу «Беларусбанка», кіраўнік групы па павышэнні фінансавай граматнасці Наталля Корбут:

«Павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва - гэта частка палітыкі банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, і мы актыўна яе рэалізуем. Работнікі банка займаюцца практычным навучаннем людзей з інваліднасцю не толькі ў рамках асобных праектаў, але і за іх межамі, пастаянна і планамерна. Акрамя таго, банк прыслухоўваецца да пажаданняў і рэкамендацый людзей са слабым зрокам, многае зрабіў у напрамку адаптацыі сэрвісу «М-банкінг» да карыстання людзьмі з асаблівымі патрэбамі, многае яшчэ плануецца дапрацаваць. Ужо цяпер па ўсёй рэспубліцы ўстаноўлена 27 банкаматаў «Беларусбанка», спецыяльна адаптаваных да людзей, у якіх ёсць праблемы са зрокам».

На сходзе выказаліся і самі  людзі са слабым зрокам. Яны адзначылі, што пасля семінараў сталі лепш разбірацца ў мабільным банкінгу, атрымалі магчымасць кіраваць і кантраляваць свой рахунак у прыкладанні M-Belarusbank, а значыць - сталі яшчэ  больш самастойнымі.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі зрабілі вывады аб карыснасці і сацыяльнай значнасці праекта, падзякавалі адзін аднаму за актыўную працу ў напрамку павышэння даступнасці фінансавых паслуг і выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва.

Даведачна:

«Беларусбанк» працягвае развіваць сэрвісы для задавальнення інтарэсаў розных катэгорый кліентаў, у тым ліку пашыраючы сетку банкаматаў са спецыяльным інтэрфейсам і маўленчым суправаджэннем для людзей са слабым зрокам. Як правіла, яны абсталяваны спецыяльным маўленчым інфарматарам. Таксама спецыяльна для людзей са слабым зрокам  устаноўлены чорна-белы экран з больш вялікім памерам шрыфта. Для сляпых прадугледжана спецыяльнае гняздо для падключэння навушнікаў. Усе правадзімыя аперацыі: зняцце наяўных, прагляд балансу і выпіска з рахунку - пакрокава агучвае аўдыягід. Разам з тым карыстацца банкаматам могуць усе жадаючыя - устройства знешне нічым не адрозніваецца ад іншых.

Першы ў краіне банкамат для людзей са слабым зрокам і сляпых «Беларусбанк» усталяваў у сталіцы ў красавіку 2011 года. Ён быў абсталяваны спецыяльнай аўдыёсістэмай і меў на пярэдняй панэлі аўдыёвыхад. Кліенты маглі падключыць да яго навушнікі і з дапамогай галасавых падказак карыстацца паслугамі банкамата. Да таго ж кнопкі на клавіятуры лёгка адрозніваліся навобмацак. Для карыстальнікаў са слабым зрокам  спецыяльны рэжым работы банкамата прапаноўваў павялічаныя памеры выяў на дысплеі на кантрасным фоне.

image003

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!