Звароты

Парадак разгляду зваротаў

ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН,
У ТЫМ ЛІКУ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ, ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

Парадак падачы зваротаў ў Банк:

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь рэалізуюць права на зварот шляхам падачы (унясення):

  • пісьмовых зваротаў
  • заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў;
  • вусных зваротаў.

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на зварот шляхам падачы:

  • пісьмовых зваротаў
  • вусных зваротаў.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), з дапамогай паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Кніга заўваг і прапаноў вядзецца ў кожнай установе банка, аперацыйнай службе, аддзяленнях, за выключэннем абменных пунктаў (у тым ліку перасоўных) і аддаленых працоўных месцаў, і прад’яўляецца па першым патрабаванні грамадзяніна.

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Асабісты прыём вядзецца кіраўніцтвам ААТ "ААБ Беларусбанк" і яго ўстаноў, кіраўнікамі самастойных структурных падраздзяленняў Галаўнога офіса банка ў адпаведнасці з графікамі.

Патрабаванні, прад’яўляемыя да зваротаў

Звароты выкладаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.

У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Письменные обращения граждан (за исключением замечаний и (или) предложений, которые вносятся в книгу замечаний и предложений в соответствии с формой книги) должны содержать:

  • наименование и (или) адрес организации либо должность и (или) фамилию, собственное имя, отчество (если таковое имеется) либо инициалы лица, которым направляется обращение);
  • фамилию, собственное имя, отчество (если таковое имеется) либо инициалы гражданина, адрес его места жительства (места пребывания);
  • изложение сути обращения;
  • личную подпись гражданина (граждан).

Обращения юридических лиц должны содержать:

  • наименование и (или) адрес организации либо должность и (или) фамилию, собственное имя, отчество (если таковое имеется) либо инициалы лица, которым направляется обращение;
  • полное наименование юридического лица и его место нахождения;
  • изложение сути обращения;
  • фамилию, собственное имя, отчество (если таковое имеется) либо инициалы руководителя или лица, уполномоченного в установленном порядке подписывать обращения;
  • личную подпись руководителя или лица, уполномоченного в установленном порядке подписывать обращения.

Тэрміны разгляду зваротаў

Тэрмін разгляду звароту лічыцца ў месяцах або днях, пачынаючы з дня, наступнага за днём яго рэгістрацыі ва ўстанове банка.

Калі апошні дзень тэрміну разгляду зваротаў прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім працоўны дзень.

Звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны ажыццяўленне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах ажыццяўлення вышэйназваных дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Парадак разгляду зваротаў

Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб у выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300 - 3" Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", могуць быць:

  • разгледжаны банкам па сутнасці
  • пакінуты банкам без разгляду па сутнасці
  • адкліканы заяўнікам

Звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні і заяўнікам накіраваны адказы, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300 - 3 "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Калі адказ па сутнасці пытання, выкладзенага ў звароце, не можа быць дадзены без прадастаўлення інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, заяўніку накіроўваецца пісьмовы адказ з паведамленнем аб немагчымасці прадастаўлення яму такой інфармацыі.

Звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца ў выпадках, калі:

  • у зваротах адсутнічаюць якія-небудзь рэкамендацыі, патрабаванні, хадайніцтвы, паведамленні аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый;
  • звароты змяшчаюць толькі падзякі;
  • звароты ўтрымліваюць просьбу заяўніка не накіроўваць адказ на зварот.

Звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі не адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да зваротаў, а таксама ў выпадках, калі:

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі банка;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • содержащие информацию о готовящемся, совершаемом или совершенном преступлении либо ином правонарушении;

  • анонимные обращения.

  • в которых обжалуются судебные постановления;

  • звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Адкліканне пісьмовага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы заяўнікам адпаведнай пісьмовай заявы.

Парадак абскарджання

Адказы на звароты, якія паступілі ў Банк і яго ўстановы, або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд, у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам.

Вусныя звароты, выкладзеныя ў ходзе асабістых прыёмаў

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Асабісты прыём вядзецца кіраўніцтвам ААТ "ААБ Беларусбанк" і яго ўстаноў, кіраўнікамі самастойных структурных падраздзяленняў Галаўнога офіса банка ў адпаведнасці з графікамі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў выпадку прадстаўлення заяўнікам інфармацыі: прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), кантактны тэлефон, характар пытанняў для абмеркавання на асабістым прыёме.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём да Старшыні Праўлення ў выпадку, калі заяўнік раней не звяртаўся на асабісты прыём ва ўстановы банка, запіс можа быць зроблены на асабісты прыём да намесніка Старшыні Праўлення (галоўнага бухгалтара, выканаўчага дырэктара) па курыруемым напрамку дзейнасці, зыходзячы з сутнасці пытанняў, выкладзеных заяўнікам у ходзе запісу.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да Старшыні Праўлення, намеснікаў Старшыні Праўлення, галоўнага бухгалтара, выканаўчых дырэктараў, кіраўнікоў абласных (Мінскага) упраўленняў спыняецца за 3 працоўныя дні да правядзення асабістага прыёму. У выпадку змянення ўзгодненага парадку асабістага прыёму сакратар своечасова інфармуе аб гэтым грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Пры вусным звароце заяўнік, які звярнуўся на прыём, павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пры правядзенні асабістага прыёму установай Банка могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнік павінен быць праінфармаваны да пачатку асабістага прыёму.

Заяўнік таксама мае права прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём.

Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад’яўлены дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ўстановы Банка, у якім праводзіцца асабісты прыём;
  • заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на яго пытанні або перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў;
  • заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Рашэнне аб пакіданні вуснага звароту, выкладзенага ў ходзе асабістага прыёму, без разгляду па сутнасці аб’яўляецца заяўніку ў ходзе гэтага прыёму службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, з указаннем прычын прыняцця такога рашэння.

Адказы на часта задаваемыя пытанні

Супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» прыкладаюць усе намаганні, каб даць кліентам на сваім карпаратыўным сайце максімальна поўную інфармацыю па кожным прадукце або паслузе. Банк адказна і ўважліва ставіцца да ўсіх пытаннях і прапановах карыстальнікаў сайта датычна інфармацыі, якая іх цікавіць.

У дадзенай рубрыцы сабраны найбольш часта задаваемыя пытанні ад кліентаў нашага Банка. Для зручнасці ўсе пытанні разбітыя па тэмах, якія ахопліваюць пэўныя паслугі банка.

На падставе аналізу зваротнай сувязі, якая паступае на сайт (праз формы звароту онлайн) і праз афлайн-каналы, былі выкладзены адказы па кожнай з прапанаваных вышэй тэм.

Калі Вы не змаглі знайсці адказ на сваё пытанне, прапануем скарыстацца дапамогай Анлайн- або віртуальнага кансультанта.