Абслугоўванне карэспандэнцкіх рахункаў «Лоро»

Паважаныя кліенты!

Мы прапануем Вам выкарыстоўваць шырокія магчымасці, прадастаўляемыя вядучым банкам Рэспублікі Беларусь для задавальнення Вашых патрэб у разліках у беларускіх рублях і замежнай валюце праз карэспандэнцкія рахункі «Лора», адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Сетка карэспандэнцкіх рахункаў ААТ «ААБ Беларусбанк» знаходзіцца ў пастаянным развіцці для задавальнення кліенцкіх патрэб, у тым ліку з выкарыстаннем індывідуальнага падыходу для пошуку новых магчымасцей, якія адпавядаюць кантэксту і сучасным рэаліям.

Адметнымі асаблівасцямі рэжыму вядзення карэспандэнцкіх рахункаў «Лора» ў ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляюцца магчымасць правядзення плацяжоў у максімальна сціслыя тэрміны, прывабныя тарыфы, індывідуальны падыход да ўмоў вядзення рахункаў банкаў-карэспандэнтаў. Тарыфы ААТ «ААБ Беларусбанк» для банкаў-карэспандэнтаў з’яўляюцца аднымі з найбольш канкурэнтаздольных на рынку.

У рамках дагавору карэспандэнцкага рахунку ААТ «ААБ Беларусбанк» налічвае і выплачвае працэнтны даход.

Прапануем сваім Лора-карэспандэнтам скарыстацца перавагай арганізацыі разліковага бізнесу па кітайскім напрамку праз ААТ «ААБ Беларусбанк».

Ажыццяўляйце прамыя плацяжы ў CNY ў Кітайскую Народную Рэспубліку праз каррахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк» без банкаў-пасрэднікаў.

Для ажыццяўлення міжбанкаўскіх разлікаў у ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыты карэспандэнцкія рахункі ў кітайскіх юанях у вядучых банках Кітая.

Перавагі разлікаў у CNY з рэзідэнтамі Кітая праз ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • канкурэнтныя тарыфы;
  • аператыўнасць выканання плацяжоў;
  • поўнае суправаджэнне плацяжоў (прадстаўніцтва Банка ў г. Пекін).

Па пытаннях адкрыцця рахункаў «Лора», магчымасці атрымання дадатковага даходу ад размяшчэння на іх грашовых сродкаў за кошт незніжаемага астатку, заключэння Генеральных пагадненняў аб аперацыях на  міжбанкаўскім рынку просім звяртацца ва ўпраўленне па рабоце з фінансавымі інстытутамі па тэл. +375 (17) 309-00-89, 309-03-99, электронная пошта cb@belarusbank.by.