Навіны банка і прэс-рэлізы
31.01.2018

Яшчэ адзін зручны сэрвіс ад «Беларусбанка» - выбар купюр у банкамаце (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе кліентаў аб новым сэрвісе ў банкаматах банка. З 01.02.2018 трымальнікі банкаўскіх плацежных картак могуць самастойна выбіраць намінал купюр сумы, якая патрабуецца.

Кліенту можа быць прапанавана да 3 (трох) варыянтаў кампаноўкі неабходнай сумы, у залежнасці ад фактычнай наяўнасці наміналаў, што ёсць у банкамаце  на момант выдачы.

«Новы сэрвіс рэалізаваны для зручнасці нашых кліентаў, якія карыстаюцца наяўнымі, - патлумачыў дырэктар Разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзь Шэры. – Камусьці неабходна зняць пэўную суму буйнымі купюseryрамі, а камусьці патрабуецца толькі невялікая сума на дробныя расходы».

Сёння, спасылаючыся на патрэбы грамадства, ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае развіваць сэрвісы для задавальнення інтарэсаў розных катэгорый кліентаў, у тым ліку пашыраючы сетку банкаматаў са спецыяльным інтэрфейсам і маўленчым суправаджэннем для людзей са слабым зрокам. Так, нядаўна такі банкамат быў усталяваны і ў г. Гомелі. Усяго банкам устаноўлена 23 банкамата дадзенага тыпу.

Даведачна: на сённяшні дзень «Беларусбанк» валодае самай развітай сеткай банкаматаў у краіне, што налічвае 1263 прылады, у якіх разам са стандартнымі паслугамі, прадастаўлена магчымасць выбару кітайскай мовы пры правядзенні аперацый, здзяйснення міжсістэмных пераводаў для трымальнікаў плацежных картак, эмітаваных банкамі Рэспублікі Беларусь, змены ПІН-кода (пры гэтым, кліент, які аформіў карту растэрміноўкі «Магніт», атрымлівае магчымасць змяніць ПІН-код без спагнання платы).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!