Новости банка и пресс-релизы
19.09.2022

Цяпер у банка ёсць свой дыджытал-сімвал. Знаёмцеся са спадаром БУНам

image001

Беларусбанк працягвае пачатаю ў іміджавай юбілейнай кампаніі камунікацыю са зваротам да беларускіх матываў і родных вобразаў. Зараз яны знайшлі ўвасабленне ў новым дыджытал-сімвале банка і героі стыкерпакаў спадары БУНе.

Ён — вясёлы, добры, беражлівы, з адметным пачуццём гумару мужчына, сапраўдны беларус і нібыта ўвасабленне вобраза Беларусбанка. У яго ёсць выказванні і жарты на ўсе выпадкі жыцця, месцамі ў ім можна пазнаць і сябе.

Імя БУН — гэта спасылка да міжнароднага абазначэння беларускіх грошай BYN.

1

Стыкерпакамі са спадаром БУНам ужо можна карыстацца ў сацыяльных сетках і мэсанджарах па спасылках:

Спадар БУН абавязкова зробіць вашу камунікацыю з сябрамі душэўнай і непаўторнай, а размаўляць пра грошы цяпер стане прасцей і весялей, таму што спадар БУН усё скажа за вас.

Яшчэ адзін дыджытал-інструмент банк распрацаваў для карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Instagram. Спецыяльная, юбілейная маска-рандамайзер адкажа на пытанне, як вы сёння выглядаеце (на мільён ці, можа, вам патрэбен крэдыт на прыгажосць). Паспрабаваць маску можна па спасылцы альбо скарыстацца QR-кодам.

image004

Усе дыджытал-інструменты распрацаваныя ў партнёрстве з агенцтвам AMDG.

Аддзел камунікацый і рэкламы