
Тэмай для новага календара сталі дабрачынныя праекты Беларусбанка. У скарбонцы добрых спраў банка з лёгкасцю знойдзецца, пра што расказаць у кожным месяцы новага года. Рэтра-настальгічны стыль малюнкаў абраны невыпадкова – немудрагелістыя, выявы нібы сышлі са старонак дзіцячых казак, дапамагаюць пагрузіцца ў атмасферу чараўніцтва і цудаў.

Беларусбанк – гэта не толькі найбуйнейшая фінансавая ўстанова краіны, але таксама ініцыятар маштабных сацыяльна значных праектаў. Калектыў банка ставіць мэтай зрабіць усё магчымае, каб кожны беларус адчуваў клопат і ў любы момант мог далучыцца да агульнага руху дабрыні.
— Калі мы ахвяруем грошы на дабро, яны набываюць сапраўдны сэнс, даюць штуршок рухацца далей. У гэтым наша сіла. Давайце разам карыстацца ёй, накіроўваючы нашы рэсурсы, вялікія і маленькія, туды, дзе яны прынясуць рэальную карысць, падораць надзею, зменяць жыццё да лепшага, – падзяліўся думкамі намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі. – Памятайце, добрыя справы, якія мы робім кожны дзень, – гэта і ёсць перспектыўныя інвестыцыі ў будучыню нашай краіны.
Цытаты беларускіх класікаў сталі завяршэннем цэласнай карціны – каляндар атрымаўся па-сапраўднаму душэўны, напоўнены сэнсамі і беларускім каларытам.
Кожная старонка – ад ідэі да ілюстрацый – цалкам створана супрацоўнікамі Беларусбанка і мае глыбокае значэнне.












Калектыў банка спадзяецца, што яму ўдалося перадаць прыгажосць і характар сацыяльных праектаў і на працягу года каляндар будзе натхняць на новыя карысныя справы.
Паглядзець або скачаць карпаратыўны каляндар Беларусбанка на 2026 год можна па спасылцы.
Давайце рабіць дабро разам!
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.