Новости банка и пресс-релизы
02.07.2020

Віншуем з Днём Незалежнасці

Паважаныя кліенты нашага банка, партнёры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага з нас гэта асаблівае свята сярод іншых памятных дат. Яно ўвасабляе ўсё то лепшае, што атрымалася дасягнуць нашай дзяржаве. Сёння мы жывем у краіне, дзе мірнае неба над галавой дазваляе нам у поўнай меры рэалізоўваць сябе для дабрабыту і працвітання нашай Айчыны. Толькі ад творчай ініцыятывы, шчырай працы і таленту кожнага з нас залежыць тое, у якім заўтра будуць жыць нашы дзеці.

Жадаем вам, паважаныя кліенты, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у справах і новых здзяйсненняў на карысць моцнай і незалежнай Беларусі!

Наглядальны савет,
Праўленне
ААТ «ААБ Беларусбанк»

Хотите всегда быть в курсе последних новостей? Подпишитесь!