Крэдыт «Лёгка ехаць» на набыццё аўтамабіля, электрамабіля у рамках заключаных дагавораў з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць продаж аўтамабіляў

кредит на авто

Да 10 гадоў
Тэрмін крэдыту

кредит на авто по низкой ставке

4,5%-9,25%
Паніжаная працэнтная стаўка ў грэйс-перыяд

ставка кредита на авто

12,5% - 14,25%
Стаўка

 

Заяўка на крэдыт Заяўка на даручальніцтва

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

Крэдыт прадастаўляецца:

  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў;
  • для набыцця новага або былога ў эксплуатацыі аўтамабіля, электрамабіля, з моманту выпуску якога не прайшло за 10 гадоў (у рамках заключаных дагавораў з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць продаж аўтамабіляў).

Пералік арганізацый-партнёраў па крэдыце «Лёгка ехаць».

Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца ва ўстановах банка фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца:

  • індывідуальнымі прадпрымальнікамі,

  • асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам,

  • асобамі, якія атрымліваюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці.

кредит на авто с выгодойПеравагі крэдыту

  • Без першапачатковага ўзносу
  • Паніжаная працэнтная стаўка на працягу першых 180/360 каляндарных дзён
  • Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем паслугі М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, пасля атрымання інфармацыі аб нумары заказу ад арганізацыі-партнёра
  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, - 20 базавых велічыняў)
  • Магчымасць папярэдняга разгляду пытання аб выдачы крэдыту без прадастаўлення заяўнікам дагавору куплі-продажу аўтамабіля, электромобиля
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата)
  • Магчымасць афармлення ў банку дагавору страхавання па праграме КАСКА пры заключэнні крэдытнага дагавору
  • Магчымасць афармлення дагавору аб залогу са скідкай 50% ад кошту, устаноўленай Зборнікам узнагароджанняў, у выпадку заключэння дагавору страхавання ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

условия кредитаУмовы
 

пры набыцці аўтамабіля

пры набыцці электрамабіля

Памер крэдыту

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 5000,0 рублёў

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 5000,0 рублёў

 
 

З грэйс-перыядам 6 месяцаў

Працэнтная стаўка

  • на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ 4,5 % гадавых;
  • пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,75 п.п.
  • на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ 4,5 % гадавых;
  • пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3 п.п.
 

З грэйс-перыядам 12 месяцаў

 
  • на працягу першых 360 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ 9,25 % гадавых;
  • пачынаючы з 361-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,75 п.п.
  • на працягу першых 360 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ 9,25 % гадавых;
  • пачынаючы з 361-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3 п.п.

Тэрмін крэдыту

да 10 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту

безнаяўным пералічэннем на рахунак арганізацыі-партнёра

Парадак выплаты працэнтаў

за фактычны час карыстання крэдытам

Забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

Паручыцельства фізічных асоб; залог набываемага аўтамабіля пры ўмове яго страхавання ў поўным кошце (поўнае КАСКА) і няўстойка*

*для грамадзян, не дасягнуўшых 70-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты

 
документы на получение кредитаНеабходныя дакументы
  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
  • Дакументы -не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў; - для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў , якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на які залічваецца даход).
  • Дагавор куплі-продажу аўтамабіля, электрамабіля з яго копіяй. Пры набыцці электрамабіля, таксама выпіска з яе копіяй з электроннага пашпарта транспартнага сродку, выдадзеная прадаўцом, з пазначэннем тыпу рухавіка.
  • Згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*,**.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.

** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*

* не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы для афармлення дагавору аб залогу

Аўтатранспартнага сродку