Для набыцця тавараў беларускай вытворчасці.
Да 3 гадоў
Тэрмін крэдыту
Фіксаваная
працэнтная стаўка
4%
Стаўка
Патрабаванні да заяўніка:
Крэдыт прадастаўляецца ў аддзяленнях банка, праз каналы ДБА[1]:
- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
- Пералік тавараў, зацверджаны пастановай ад 29.12.2023 № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні»
[1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.
Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца ва ўстановах банка фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца:
- індывідуальнымі прадпрымальнікамі,
- асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам,
- асобамі, якія атрымліваюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці.
Перавагі крэдыту
- Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем сістэмы М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг;
- Фіксаваная працэнтная стаўка;
- Афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак;
- Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам;
- Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту – 20 базавых велічыныяў);
- Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» і паслугу «М-Банкінг», Аўтааплата).
Памер крэдыту: |
у памеры, які не перавышае 300 базавых велічыняў*, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка * Агульная сума крэдытаў «На родныя тавары», выдадзеных адной фізічнай асобе ў перыяд з 01.01.2024 па 31.12.2024 (уключна), не можа перавышаць 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавору. |
---|---|
Працэнтная стаўка: |
фіксаваная стаўка ў памеры 4 % гадавых |
Тэрмін крэдыту: |
да 3 гадоў |
Спосаб прадастаўлення крэдыту: |
безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб на падставе дакументаў на аплату тавара (рахунак – фактура, дагавор) |
Парадак выплаты працэнтаў: |
за фактычны час карыстання крэдытам |
Забеспячэнне: |
няўстойка |
дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
дакументы -не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў;
- для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў, якія пацвярджаюць даходы заяўніка: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход);
згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;
згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурсу АРІП;
згода Крэдытаатрымальніка на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.
рахунак(і)-фактура(ы) (дагавор(ы)) з пазначэннем назвы тавару, арганізацыі-вытворца інфармацыі, што набываемы тавар зроблены ў Рэспубліцы Беларусь.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова
арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
выпіска з даных уліку падатковых органаў аб налічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў, (пошлін), пені.*, **.
* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.
звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*
* не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).