Ільготны крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў

Умовы атрымання льготнага крэдыту

Падстава для заключэння крэдытнага дагавору на атрыманне льготнага крэдыту ў грамадзян узнікае пасля зацвярджэння іх у спісах на атрыманне льготных крэдытаў.

Пытанні ўключэння ў спісы льготнага крэдытавання адносяцца да кампетэнцыі раённых, гарадскіх выканаўчых і распараджальных органаў, мясцовых адміністрацый і іншых дзяржаўных органаў, упаўнаважаных зацвярджаць гэтыя спісы.

Права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляецца грамадзянам у адпаведнасці з п.п.1.1 Указа №13.

Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца банкам грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, пасля зацвярджэння іх у спісах на атрыманне льготных крэдытаў.

Тэрмін прадастаўлення льготнага крэдыту

Максімальны тэрмін, на які прадастаўляюцца льготныя крэдыты, не павінен перавышаць 20 гадоў (для шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталісяя без апекі бацькоў, і грамадзян, якія з’яўляюцца наймальнікамі жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых ім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі як дзецям-сіротам - 40 гадоў).

Максімальны тэрмін, на працягу якога ажыццяўляецца выдача льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, а таксама блакіраваных жылых дамоў, не павінен перавышаць 3 гадоў з дня выдачы першай часткі крэдыту.

icon7Працэнтная стаўка

Працэнтныя стаўкі за карыстанне льготнымі крэдытамі ўстанаўліваюцца  ў залежнасці ад аднясення грамадзян да катэгорый, вызначаных падпунктам 1.1 Указа №13.

Падрабязней

Нарматыў агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструюецца)

Падрабязней

Максімальны памер ільготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылога памяшкання

Падрабязней

Фінансавая дапамога шматдзетным сем’ям

Падрабязней

Фінансавая дапамога маладым сем’ям

Падрабязней

Адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце

Падрабязней

icon3Забеспячэнне па крэдыце
  1. Заклад (іпатэка) будуючыхся (рэканструюемых, набываемых), а таксама пабудаваных (рэканструяваных, набытых) жылых памяшканняў. Права закладу (іпатэкі) узнікае ў банка з моманту заключэння крэдытнага дагавору і спыняецца ў выпадках спынення крэдытнага абавязацельства, гібелі закладзенага жылога памяшкання або абарачэння на яго спагнання як на прадмет закладу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  2. Паручыцельства фізічных асоб. У забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы, у тым ліку пры прадастаўленні льготнага крэдыту шматдзетнай сям’і, якая мае чатырох і больш непаўналетніх дзяцей на дату заключэння крэдытнага дагавору, у першачарговым парадку прымаецца паручыцельства мужа(жонкі) або іншага члена сям’і, які паляпшае жыллёвыя ўмовы сумесна з крэдытаатрымальнікам незалежна ад яго плацежаздольнасці.
  3. Іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам.
icon1Неабходныя дакументы

1. На будаўніцтва кватэры ў складзе арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў

Падрабязней

2. На будаўніцтва кватэры ў парадку долевага ўдзелу

Падрабязней

3. На будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрнага жылога дома (кватэры ў блакіраваным жылым доме)

Падрабязней

4. На набыццё аднакватэрных жылых дамоў (кватэр)

Падрабязней

5. Набыццё жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе па указах № 215 і № 270

Падрабязней

Дадаткова прадастаўляюцца наступныя дакументы

копія дагавору дарэння – у выпадку бязвыплатнай перадачы па дагаворы дарэння крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям’і жылых памяшканняў (доляў у праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), у тым ліку прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання, мясцовым выканаўчым і распараджальным органам, а ваеннаслужачым – Міністэрству абароны і іншым дзяржаўным органам, маючым воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі;

дакументы, якія сведчаць асобу паўналетніх дзяцей – шматдзетнымі сем’ямі, у якіх на дату заключэння крэдытнага дагавору маецца не менш траіх дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*

копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;

звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;

даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);

падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя падаецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку альбо пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго.