Крэдыты на набыццё жылля (незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання)

nedv1

icon-big-1

да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-5

14,4%

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

icon3Умовы крэдытавання

Від
крэдыту

Беларускія рублі

Парадак выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам

Памер крэдыту

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

Тэрмін карыстання крэдытам

% стаўка
(гадавых)

Набыццё  жылых памяшканняў (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне)1

да 20 гадоў 2

стаўка рэфінансавання НБ РБ 3 + 3,5 п.п.5

стаўка рэфінансавання НБ РБ + 5,31 п.п.

дыферэнцыраваныя плацяжы/ ануітэтныя плацяжы

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання ў межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

а) па крэдыце ў памеры, які не перавышае 100 тыс. рублёў - паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранай правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя закладу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту;

б) па крэдыце ў памеры звыш 100 тыс. рублёў 4 -
заклад (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)»

Набыццё жылых памяшканняў, атрыманых па дамове аб адступным ад забудоўшчыкаў

да 20 гадоў 2

 

 

 

стаўка рэфінансавання НБ РБ 3 + 3 п.п.

ануітэтныя плацяжы

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання ў межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання

да 20 гадоў 2

стаўка рэфінансавання НБ РБ3 + 5,31 п.п.

дыферэнцыраваныя плацяжы/ ануітэтныя плацяжы

да 90% кошту набыцця незавершанага закансерваванага капітальнага будынку, у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранай правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

Не дапускаецца прадастаўленне крэдыту ў адпаведнасці з гэтым радком у выпадку, калі крэдытаатрымальніку на набыццё таго ж жылога памяшкання прадастаўлены наступны крэдыт: ільготны крэдыт згодна з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; крэдыт з выкарыстаннем субсідыі на пагашэнне крэдыту згодна з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве  (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» і ад 17.12.2019 №465 «Аб мерах па зябеспячэнні жылымі памяшканнямі шматдзетных сем’яў у г.Мінску», крэдыт «Іпатэка Экспрэс». Не дапускаецца пераафармленне залішне (неправамерна) атрыманай, выкарыстанай не па мэтавым прызначэнні грамадзянамі сумы льготнага крэдыту на крэдыт у адпаведнасці з гэтым радком. Для мэт прадастаўлення крэдыту пад жылым памяшканнем разумеецца аднакватэрны жылы дом, кватэра ў шматкватэрным або блакіраваным жылым доме. Крэдыт на набыццё долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне прадастаўляецца ў памеры да 100 тыс. рублёў.

Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца:

  • пры набыцці жылога памяшкання (долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), незавершанага закансерваванага капітальнага будынка на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання, – з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту).

3 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца плаваючай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

4 Не допускается предоставление кредита в соответствии с данной строкой в случае, если кредитополучателю предоставлен кредит в рамках партнерской программы (кредит «Ипотека с нами») в размере свыше 100 тыс.рублей на приобретение того же жилого помещения. Не допускается предоставление кредита в соответствии с данной строкой на долю в праве собственности на жилое помещение.

Выдача крэдыту згодна з заключанымі крэдытнымі дагаворамі ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней за 30 каляндарных дзён пасля прадастаўлення заявы Крэдытаатрымальніка аб пералічэнні сродкаў, (у выпадку ўстанаўлення ў дагаворы куплі-продажу тэрміну ажыццяўлення разлікаў звыш 30 каляндарных дзён – у тэрміны, устаноўленыя дагаворам куплі - продажу.)

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, які яатрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, (прадаставіўшым паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), у тым ліку дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (прадаставіўшым паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) з ліку блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) заяўніка, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні ім працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

icon1Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасці);
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства (даведкі аб даходах)[1]. Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстанове Банка афармленне крэдыту магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;
  • Згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным, або пратакол (выпіска з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў). У дагаворы куплі-продажу, пратаколе (выпісцы з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў) павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы. [2]

  • анкета заяўніка (паручыцеля(яў)). Афармляецца ў банку.

[1] Тэрмін дзеяння даведак – 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую ​​даведку.

 [2] Пры прадастаўленні крэдыту на набыццё жылога памяшкання (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляваны жылы пакой), долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне, незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання), разгляд пытання аб выдачы крэдыту магчымы пры прадстаўленні Заяўнікам папярэдняга дагавору куплі-продажы.

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго;

З мэтай атрымання крэдыту Заяўнік можа звярнуцца ў службу іпатэчнага і льготнага крэдытавання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рамеснікі, фермеры і асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дадаткова прадастаўляюць:

  • паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за тры апошнія месяцы, (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі рамеснік/фермер працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы.

Дакументы, якія прадстаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце залогам (іпатэкай) нерухомай маёмасці

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет залогу
  • абавязковая незалежная ацэнка кошту прадмета закладу (не прадастаўляецца ў выпадках прадастаўлення ў заклад (іпатэку) рэканструюемага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання ў сілу заканадаўства; рэканструюемага (набываемага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання)
  • Рэкамендаваны пералік выканаўцаў незалежнай ацэнкі

Пры прадастаўленні ў залог (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна забяспечвае закладваемы аб’ект, або прыналежнага залогадавальніку права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).

Форма прадастаўлення крэдыту

Сума крэдыту па пісьмовай заяве крэдытаатрымальніка пералічваецца на рахункі трэціх асоб-прадаўцоў жылых памяшканняў (іх прадстаўнікоў – фізічных асоб), адкрытыя ў ААТ "ААБ Беларусбанк", або на рахункі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, адкрытыя ў банках, якія ажыццяўляюць іх разлікова-касавае абслугоўванне.

Іншыя выгадныя прапановы банка