Крэдыт на набыццё аўтамабіля, электрамабіль

 

icon-big-1

Да 7-10 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-6

У межах
плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка

icon-5

11,5%-14,4%
Стаўка

 

Заяўка на крэдыт Заяўка на даручальніцтва

icon3Патрабаванні да заяўніка

Крэдыт прадастаўляецца:

  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

  • для набыцця новага або былога ў эксплуатацыі аўтамабіля, электромобиля, з моманту выпуску якога не прайшло 10 гадоў, у юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, фізічнай асобы, у тым ліку набываемага з умовай заліку кошту аўтамабіля, які маецца, у лік кошту набываемага аўтамабіля – «Trade-in».

Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца ва ўстановах банка фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца:

  • індывідуальнымі прадпрымальнікамі,

  • асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам,

  • асобамі, якія атрымліваюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці.

icon4Перавагі крэдыту

  • Без першапачатковага ўзносу
  • Адтэрміноўка па выплаце асноўнага доўгу на працягу 6 месяцаў
  • Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем паслугі "М-банкінг", Інтэрнэт-банкінг, пасля атрымання інфармацыі аб нумары заказу ад дылера, які заключыў з банкам дагавор на аказанне паслуг
  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў)
  • Магчымасць папярэдняга разгляду пытання аб выдачы крэдыту без прадастаўлення заяўнікам дагавору куплі-продажу аўтамабіля, электромобиля
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Аўтааплата)

 

icon2Умовы
 

пры набыцці аўтамабіля

пры набыцці электрамабіля

Памер крэдыту

У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці  ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, не перавышаючым 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў.

 

Працэнтная стаўка

‒ на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3,5 п.п. (фіксаваная стаўка);

‒ пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,9 п.п.

‒ на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 2 п.п. (фіксаваная стаўка);

‒ пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3 п.п.

Тэрмін крэдыту*

Да 7 гадоў

 Да 10 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту

Безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб

Парадак выплаты працэнтаў

За фактычны час карыстання крэдытам

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

Паручыцельства фізічных асоб

*Возврат (погашение) основного долга по кредиту осуществляется со следующего месяца после истечения 6 календарных месяцев, следующих за месяцем заключения кредитного договора.

icon1Неабходныя дакументы
  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
  • Дакументы -не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў; - для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў , якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на які залічваецца даход).
  • Дагавор куплі-продажу аўтамабіля, электрамабіля з яго копіяй. Пры набыцці электрамабіля, таксама выпіска (з яе копіяй) з электроннага пашпарта транспартнага сродку з указаннем тыпу рухавіка, выдадзеная і завераная юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам) – прадаўцом электрамабіля (пры куплі электрамабіля ў фізічнай асобы ‒ пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку на імя прадаўца электрамабіля з яго копіяй).
  • Згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (яў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (яў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі с его копией;
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.

*прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.

**не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб,  якія ажыццяўляюць  рамесную, або дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*

*не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія  пацвярджаюць даходы — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).